Стэфан Курч
(1618—1702) ваявода берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэфан Курч (? — 1702) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Лідскі войскі (з 1650) і падкаморы (з 1665), берасцейскі кашталян (1668—1672) і ваявода (1672—1702). Маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1677 годзе.
Належаў да групоўкі Сапегаў.
Валодаў маёнткамі Плужаны і Валеўка (збудаваў там дамініканскі кляштар і ўніяцкую царкву) у Новагародскім ваяводстве.
Remove ads
Сям’я
Сын Станіслава і Дароты Пуцяты, унук дорпацкага ваяводы Марціна Курча.
Жанаты з Янай Петранелай Сапегай, дачкой віленскага кашталяна Мікалая Сапегі.
Пакінуў дзяцей Яна, Францішка, Тэадору і Соф’ю.
Літаратура
- Пазднякоў В. Курчы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 171. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads