Плужыны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Плу́жыны, сустракаецца Плужы́ны[1] (трансліт.: Plužyny, руск.: Плужины) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца на Навагрудскім узвышшы, прыкладна за 4 км на ўсход ад возера Свіцязь, на поўдзень ад Русаціна і Лагаваткі, паміж Мірацічамі і Ятвеззю на захадзе і Дубровай і Рамейкамі на ўсходзе. На поўдзень ад Плужын знаходзяцца Саленікі і Белыя Лугі.

Гісторыя

Вядомы прынамсі з 1685 года як асобны маёнтак, разам з суседнім маёнткам Валеўка, належаў ваяводу берасцейскаму Стэфану Казіміру Курчу.

У XIX стагоддзі вёска і фальварак Плужыны ў маёнтку Райца Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1797—1898 гадах маёнткам Райца валодалі Верашчакі[2][3].

Ускосна згаданы ў баладзе Адама Міцкевіча «Свіцязь»[4]

Хто ў Навагрудскім вандруючы краі,
Прагне на ўсе падзівіцца,
Хай у Плужынскі бор завітае,
Гляне на возера Свіцязь…

У час напісання балады ўладальнікам быў Міхал Верашчака, сябар Міцкевіча і брат яго каханай Марылі.

З 1859 года фальварак належаў Садоўскім[5], у 1898 годзе фальварак і вёску разам набыў Ваўжынец Путкамер.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі — вёска, фальварак і леснічоўка Плужыны ў гміне Цырын Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года з пачаткам Другой сусветнай вайны ў складзе Беларускай ССР, з 1991 года — Беларусі.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 108 чалавек
  • 2010 год — 67 чалавек

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads