Стэфан Неманя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан Неманя
Remove ads

Стэ́фан I Не́маня (1114, Рыбніца — 13 лютага 1200, манастыр Хіландар) — сербскі вялікі князь (жупан), заснавальнік дынастыі Няманічаў.

Хуткія факты Стэфан Неманя, Нараджэнне ...
Thumb
Стэфан Неманя
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1114 годзе ад сербскага жупана Завіда і быў малодшым з чатырох сыноў.

У 1170 годзе ў барацьбе са сваімі братамі заняў сербскі велікакняжацкі трон і абвясціў пра незалежнасць Сербіі ад Візантыі. У выніку ўмелай замежнапалітычнай дзейнасці павялічыў тэрыторыю сербскай дзяржавы. Адзіная феадальная дзяржава, якая склалася пры ім да канца XII стагоддзі ўключала Зэту, Рашку, Хум, частку Адрыятычнага прымор’я і на ўсходзе — землі да Срэдзеца (Сафіі).

У 1196 годзе Стэфан I Неманя, ва ўзросце 82 гадоў, адрокся ад прастола перадаўшы велікакняжацкую ўладу свайму сыну — Стэфану Першавенчанаму, прыняў манаскі пострыг з імем Сімяон і пасяліўся ў манастыры Студзеніца.

Неўзабаве пайшоў услед за сваім сынам — святым Савам, на святую гару Афон у заснаваны ім афонскі манастыр Хіландар, дзе праз 4 года, 13 лютага 1199, 1200(?) годзе, сканаў.

Remove ads

Ушанаванне памяці

Кананізаваны Сербскай праваслаўнай царквой у ліку святых, з імем прападобны Сімяон Міратачывы, з прычыны таго, што з яго мошчаў сачылася святая міра. Памяць яго здзяйсняецца 13 (26) 2.

Святы Сава перанёс рэшткі свайго бацькі на радзіму ў Сербію і паклаў у храме Прасвятой Багародзіцы ў манастыры Студзеніца. Гэты храм і манастыр Стэфан Неманя ўзвёў і багата ўпрыгожыў, яшчэ быўшы князем.

Remove ads

Сям’я

Стэфан Неманя заснаваў сярэдневяковую сербскую дынастыю Няманічаў. Ад княгіні Анастасіі меў трох сыноў і трох дочак:

  • Вукан (да 1165 — пасля 1207), князь Дуклі (1190—1208), і вялікі князь Сербіі (1202—1204)
  • Стэфан (1165—1228), вялікі князь Сербіі (1196—1217), кароль Рашкі (Сербія) (1217—1227), з 1227 года манах Сімон
  • Растка (1169/71/74/75—1235/36), архібіскуп незалежнай сербскай царквы, вядомы і кананізаваны пад манаскім імем Сава
  • Яфімія, жонка Мануэла Ангеласа Дукі, рэгента Салонікі
  • невядомая па імі дачка
  • невядомая па імі дачка

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118922459 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads