Судзібар

вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Судзі́бар[1] (трансліт.: Sudzibar, руск.: Судибор) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Галубіцкага сельсавета. На сёння фізічна не існуе.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

У літоўскай антрапаніміі вядомы двухасноўны антрапонім (калісняе імя) Sud-bar'as[крыніца?]. Вядомыя і адпаведныя іменныя асновы Sud- i Bar-[2].

Побач, цераз Снядзін, вёска Мардзвін (вядомы балцка-літоўскі двухасноўны антрапонім Mard-vin'as)[крыніца?].

Вядомае смаргонскае прозвішча Судзібар[крыніца?].

Гісторыя

Вёска ўваходзіла ў склад буйного маёнтка Снядзін. У сярэдзіне XVIII ст. маёнтак Снядзін з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Паўлінаў, Судзібар, Засоп'е) належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 г. у Рэчы Паспалітай маёнтак перайшоў ва ўласнасць магнатаў Масальскіх.

У 1807 г. новагародскі падкаморы Антон Нестар Кеневіч (1775—1822) купіў маёнтак Снядзін (з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Судзібар, Засоп'е і інш.) у Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх). З таго часу маёнтак належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Снядзінскага сельсавета[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads