Дарашэвічы

вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дарашэ́вічы[1] (трансліт.: Daraševičy, руск.: Дорошевичи) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У сярэдзіне XVIII ст. буйны маёнтак Снядзін з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Лобча, Паўлінаў, Судзібар, Засоп’е і інш.) належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Пасля скасавання ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай маёнтак перайшоў ва ўласнасць магнатаў Масальскіх.

У 1807 г. новагародскі падкаморы Антон Нестар Кеневіч (1775—1822) і Казімір Рудзяеўскі купілі маёнтак Снядзін (Снядзін, Лобча і Дарашэвічы) у графіні Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх). У 1808 г. маёнтак Снядзін быў падзелелы паміж набыўцамі. З часу фальварак Дарашэвічы належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.

Да 20 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Ляскавіцкага сельсавета[2], з 20 лютага 1975 года па 24 мая 1978 года ў складзе Брынёўскага сельсавета, пасля перайменавання якога зноў у Ляскавіцкім сельсавеце.

Remove ads

Славутасці

Страчаная спадчына

Thumb
Сядзіба Кеневічаў у пачатку XX ст.
Thumb
Капліца. 1914

Вядомыя асобы

  • Антоній Геранімавіч Кеневіч (1877—1960) — буйны землеўласнік, старшыня кіраўніцтва Варшаўскага таварыства дабрачыннасці (1930—1942)
  • Геранім Кеневіч (1867—1925) — буйны землеўласнік, прадпрымальнік, палітычны дзеяч
  • Стэфан Кеневіч  (польск.) (1907—1992) — польскі гісторык і архівіст
  • Яўгеній Іванавіч Чыжык (нар. 1938) — беларускі спецыяліст у галіне машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1972), прафесар (1993).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads