Сукурчы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сукурчыmap
Remove ads

Сукурчы — колішняе паселішча ў Лідскім раёне, на левым беразе ракі Крупка (прыток Дзітвы).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вядома, што ў 1690 годзе двор Сукурчы ў Лідскім дэканаце належаў пані Сцыпіён, удаве Андрэя Сцыпіёна дэль Кампа і меў 6 дымоў.

У XVIII ст. Сукурчы належалі да Лідскага староства. Гэтымі землямі валодаў староста лідскі Ян Сцыпіён (1713—1720). Затым Сукрчы ад бацькі атрымаў сын Юзаф Сцыпіён, таксама староста лідскі (пам. 1743). Захаваўся інвентар маёнтка 1759 года[1].

У другой палове XVIII ст. Сукурчамі валодаў род Нарбутаў. Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае двор і вёску Сукурчы на летні захад за мілю ад Ліды. Дарога з Мыта на Вільню цягнулася паўз Сукурчы і Крупава, далей цераз рэчку Крупку на Жырмуны[2].

Староста лідскі Юзаф Сцыпіён (сын Ігнацыя) напярэдадні абвяшчэння паўстання Тадэвуша Касцюшкі 1794 года арганізаваў у сваім маёнтку Сукурчы патаемную прысягу шляхты. Пасля паражэння паўстання Юзаф Сцыпіён цалкам адышоў ад справаў ды хутка памёр[3].

Двор Сукурчы зафіксаваны на расійскіх картах XIX стагоддзя, цэнтр вясковай акругі. Маёнтак Пілецкай згадваецца сярод памешчыцкіх сядзіб у 1860 годзе[4].

Апошні ўладальнік маёнтка Вітольд Пілецкі прыехаў сюды ў 1920 годзе і пражыў тут да пачатку Другой сусветнай вайны. Да таго маёнтак належаў яго бабулі. Згодна польскаму перапісу насельніцтва 1921 года ў фальварку Сукурчы было 5 дамоў і 27 жыхароў.

Пасля вайны маёнтак дашчэнту разбураны.

Remove ads

Вядомыя асобы

  • Войцех Нарбут (1762—1837) — пісьменнік, каралеўскі шамбялян, пасол Чатырохгадовага Сойма.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads