Дзітвянскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзітвя́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. пасёлак) Дзітва.
Утвораны 24 красавіка 1978 года з часткі Крупаўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Банцавічы, Бельскія, Дайнава 1, Дайнава 2, Дамейкі, Дзітва, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі, Мальгі, Рапэйкі, Рылаўцы, Хрулі, Хутар Янцавічы, Янцавічы, Яўсеевічы) у складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР[1]. 21 лютага 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Крупаўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: аграгарадок Крупава, вёскі Абрубы, Белевічы, Бенкевічы, Бярнуці, Верх-Крупава, Ворнішкі, Вялікія Рэксці, Жырмуны, Кербядзі, Козічы, Навіцкія 3, Наркуны, Пурсці, Чэрнікі і Шаўдзюкі)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 2042 чалавекі[3], з іх 55,9 % — палякі, 35,5 % — беларусы, 6,5 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1713 чалавек[5].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads