Сурынты
вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Суры́нты[1] (трансліт.: Surynty, руск.: Суринты) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 19 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 59 км ад Мінска, за 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна.
Назва
Назва Сурынты адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Сурынтас (Surintas), што складаецца з асноў Su- i Rint-.[крыніца?]
Паблізу Сурынтаў вёскі з адыменнымі назвамі балцка-літоўскага паходжання Відзеўшчына, Ракуцёўшчына (ад імёнаў Vydžius, Rakutis).[крыніца?]
Гісторыя
Згадваецца ў 1704 годзе як вёска ў Мінскім ваяводстве ВКЛ[2].
У XVIII стагоддзі сяло, дзяржаўная ўласнасць у Краснасельскіх воласці і старастве Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1789 годзе 2 двары і карчма.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі вёска — казённая ўласнасць Вілейскага павета Мінскай, з 1843 года Віленскай губерняў. У 1861 годзе 11 рэвізскіх душ. Вёска была дадзена ва ўладанне на 50 гадоў памешчыцы Буржынскай і яе сыну. Мелася заезная карчма. У другой палове XIX стагоддзя вёска і ваколіца ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1897 годзе ў вёсцы 16 двароў, 89 жыхароў. Непадалёку ад вёскі знаходзілася ваколіца, 5 двароў, 35 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 71 жыхар, 77 дзесяцін зямлі, у ваколіцы 35 жыхароў, 56 дзесяцін зямлі.
Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[3]. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads