Сухапутныя войскі Кыргызстана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сухапутныя войскі Кыргызстана — адзін з відаў войск у складзе Узброеных Сіл Кыргызстана. Утвораны 25 студзеня 2017 года ўказам Прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева[1]. Сухапутныя войскі складаюць ядро Узброеных Сіл Кыргызстана[2].

Хуткія факты Сухапутныя войскі Кыргызстана, Гады існавання ...
Remove ads

Стварэнне і наступная гісторыя

Сухапутныя войскі Кіргізіі як асобны від войск былі ўтвораны ўказам прэзідэнта ад 25 студзеня 2017 года з мэтай далейшага ўмацавання ваеннай бяспекі краіны[1], а таксама ўдасканалення арганізацыі кіравання ўзброенымі сіламі і стварэння адзінай сістэмы фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. З’яўленне Сухапутных войскаў парадкавала структуру войскаў і адмяняла ранейшую сістэму падпарадкавання воінскіх часцей[3].

Першым камандуючым сухапутнымі войскамі быў прызначаны палкоўнік Эрліс Тэрдзікбаеў[1], пазней стаў старшынём Дзяржаўнага камітэта па справах абароны[4]. Камандаванне Сухапутных войскаў вызначаецца органам кіравання сухапутнымі злучэннямі, часцямі і ўстановамі Узброеных Сіл, які падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу[2].

Асабісты склад Сухапутных войскаў удзельнічае ў такіх вучэннях і манеўрах у рамках блокаў ШАС і АДКБ, як «Мірная місія» «Узаемадзеянне», «Рубеж», «Пошук» і «Непарушнае братэрства» , а таксама ў Армейскіх міжнародных гульнях (у тым ліку ў чэмпіянаце свету па танкавым біятлоне)[2]. У прыватнасці, у 2018 годзе яны ўдзельнічалі ў вучэннях «Каапсуздук-2018», «Фармаванне-2018», «Шумкар», «Непарушнае братэрства-2018», «Ісык-Куль Антытэрор-2018», «Узаемадзеянне-2018», а таксама ў спаборніцтвах ваенных міжнародных гульняў па танкавым біятлоне, снайперскай стральбе («Снайпэрскі рубеж»), артылерыйскай стральбе («Майстар артылерыйскага агню») і г. д. Паводле вынікаў 2018 года лепшай вайсковай часцю Сухапутных войскаў была прызнаная в/ч 52806[5].

Remove ads

Структура

Thumb
Байцы 25-й брыгады спецыяльнага прызначэння, 2013 год.

Па даных на 2017 год, агульная колькасць УС Кіргізіі складала 15 тысяч чалавек: на ўзбраенні ўласна кіргізскай арміі былі 150 танкаў, 438 БТР і БМП, 189 адзінак артылерый і 21 адзінка РСЗА[6].

Уласна Сухапутныя войскі дзеляцца на Паўночную і Паўднёвую групы войскаў[7] (яны ж Паўночнае і Паўночна-Заходняе рэгіянальныя камандаванні)[8]. У склад Паўночнай групы войскаў уваходзяць:

У склад Паўднёвай групы войскаў уваходзяць[8]:

  • 68-я асобная горна-стралковая брыгада (Ош)
  • Ала-Букінскі зводны бранятанкавы батальён
  • кулямётна-артылерыйскі батальён
  • асобны Баткенскі горна-стралковы батальён (Баткен)
  • 24-ы атрад спецыяльнага прызначэння «Ільбірс» (Кок-Жангак)[10][11][12][13]
  • разведвальны батальён
  • зенітна-артылерыйскі полк
  • часці і падраздзяленні забеспячэння, хімабароны і інш.
Remove ads

Узбраенне

Стралковае

Бранятэхніка

Паводле звестак IISS The Military Balance на 2019 год, Сухапутныя войскі Кіргізіі мелі ў сваім распараджэнні наступную тэхніку.

Больш інфармацыі Зброя і ўзбраенне Сухапутных войскаў Кіргізіі па стане на 2019 год, Тып ...

Пастаўкі

У жніўні 2010 года Міністэрства абароны Кіргізіі атрымала 45 пікапаў Ford Ranger і 44 квадрацыклы Polaris ад пасольства ЗША для патрэб антытэрарыстычных падраздзяленняў і горных часцей[19]. Пастаўкі сучаснай расійскай баявой тэхнікі для патрэб кіргізскіх войскаў пачаліся ў 2013 годзе[20]. У 2019 годзе Кіргізія бязвыплатна атрымала ад Расіі два верталёта Мі-8МТ і дзевяць браняваных разведна-дазорных машын[21].

Remove ads

Кіраўніцтва

Камандуючыя

  • Эрліс Тэрдзікбаеў (25 студзеня 2017[1]—20 красавіка 2018 года[22])
  • Нурлан Кірэшэеў (2 мая 2018[4]—19 студзеня 2019[23])
  • Алмазбек Карасартаў (з 19 студзеня 2019[23]) — намеснік міністра абароны з 29 сакавіка 2021 года[24]

Начальнікі штаба

  • Бактыбек Бекбалатаў (2017—?)[25]

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads