Сухапутныя войскі Кыргызстана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сухапутныя войскі Кыргызстана — адзін з відаў войск у складзе Узброеных Сіл Кыргызстана. Утвораны 25 студзеня 2017 года ўказам Прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева[1]. Сухапутныя войскі складаюць ядро Узброеных Сіл Кыргызстана[2].
Remove ads
Стварэнне і наступная гісторыя
Сухапутныя войскі Кіргізіі як асобны від войск былі ўтвораны ўказам прэзідэнта ад 25 студзеня 2017 года з мэтай далейшага ўмацавання ваеннай бяспекі краіны[1], а таксама ўдасканалення арганізацыі кіравання ўзброенымі сіламі і стварэння адзінай сістэмы фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. З’яўленне Сухапутных войскаў парадкавала структуру войскаў і адмяняла ранейшую сістэму падпарадкавання воінскіх часцей[3].
Першым камандуючым сухапутнымі войскамі быў прызначаны палкоўнік Эрліс Тэрдзікбаеў[1], пазней стаў старшынём Дзяржаўнага камітэта па справах абароны[4]. Камандаванне Сухапутных войскаў вызначаецца органам кіравання сухапутнымі злучэннямі, часцямі і ўстановамі Узброеных Сіл, які падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу[2].
Асабісты склад Сухапутных войскаў удзельнічае ў такіх вучэннях і манеўрах у рамках блокаў ШАС і АДКБ, як «Мірная місія» «Узаемадзеянне», «Рубеж», «Пошук» і «Непарушнае братэрства» , а таксама ў Армейскіх міжнародных гульнях (у тым ліку ў чэмпіянаце свету па танкавым біятлоне)[2]. У прыватнасці, у 2018 годзе яны ўдзельнічалі ў вучэннях «Каапсуздук-2018», «Фармаванне-2018», «Шумкар», «Непарушнае братэрства-2018», «Ісык-Куль Антытэрор-2018», «Узаемадзеянне-2018», а таксама ў спаборніцтвах ваенных міжнародных гульняў па танкавым біятлоне, снайперскай стральбе («Снайпэрскі рубеж»), артылерыйскай стральбе («Майстар артылерыйскага агню») і г. д. Паводле вынікаў 2018 года лепшай вайсковай часцю Сухапутных войскаў была прызнаная в/ч 52806[5].
Remove ads
Структура

Па даных на 2017 год, агульная колькасць УС Кіргізіі складала 15 тысяч чалавек: на ўзбраенні ўласна кіргізскай арміі былі 150 танкаў, 438 БТР і БМП, 189 адзінак артылерый і 21 адзінка РСЗА[6].
Уласна Сухапутныя войскі дзеляцца на Паўночную і Паўднёвую групы войскаў[7] (яны ж Паўночнае і Паўночна-Заходняе рэгіянальныя камандаванні)[8]. У склад Паўночнай групы войскаў уваходзяць:
- 8-я гвардзейская мотастралковая дывізія імя Панфілава (Такмак, Балыкчы)
- 2-я асобная гвардзейская мотастралковая Чырванасцяжная брыгада імя Фрунзе (Кой-Таш)[9]
- асобны танкавы полк
- два кулямётна-артылерыйскіх батальёна (Каракол, Нарын)
- інжынерны батальён
- асобны батальён сувязі (Бішкек)
25-я брыгада спецыяльнага прызначэння «Скарпіён» (Такмак)
- зенітна-артылерыйская брыгада
- часці і падраздзяленні забеспячэння, хімабароны і г. д.
У склад Паўднёвай групы войскаў уваходзяць[8]:
- 68-я асобная горна-стралковая брыгада (Ош)
- Ала-Букінскі зводны бранятанкавы батальён
- кулямётна-артылерыйскі батальён
- асобны Баткенскі горна-стралковы батальён (Баткен)
- 24-ы атрад спецыяльнага прызначэння «Ільбірс» (Кок-Жангак)[10][11][12][13]
- разведвальны батальён
- зенітна-артылерыйскі полк
- часці і падраздзяленні забеспячэння, хімабароны і інш.
Remove ads
Узбраенне
Стралковае
- Пісталет Макарава (9 × 18 мм ПМ)
- АКМ (7,62 × 39 мм)
- АК-74 (5,45 × 39 мм)
- РПК (7,62 × 39 мм)
- СВД (7,62 × 54 мм R)
- СКС (7,62 × 39 мм, цырыманіяльная зброя)
- M4 (5,56 × 45 мм)
Бранятэхніка
Паводле звестак IISS The Military Balance на 2019 год, Сухапутныя войскі Кіргізіі мелі ў сваім распараджэнні наступную тэхніку.
Пастаўкі
У жніўні 2010 года Міністэрства абароны Кіргізіі атрымала 45 пікапаў Ford Ranger і 44 квадрацыклы Polaris ад пасольства ЗША для патрэб антытэрарыстычных падраздзяленняў і горных часцей[19]. Пастаўкі сучаснай расійскай баявой тэхнікі для патрэб кіргізскіх войскаў пачаліся ў 2013 годзе[20]. У 2019 годзе Кіргізія бязвыплатна атрымала ад Расіі два верталёта Мі-8МТ і дзевяць браняваных разведна-дазорных машын[21].
Remove ads
Кіраўніцтва
Камандуючыя
Начальнікі штаба
- Бактыбек Бекбалатаў (2017—?)[25]
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads