Сцяг Аўстрыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Аўстрыі
Remove ads

Сцяг Аўстрыі прыняты ў 1919 годзе. Адменены ў 1938 г. Ізноў адноўлены як дзяржаўны ў 1945 г. Нацыянальны сцяг Аўстрыі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 2:3, якое складаецца з трох роўнавялікіх гарызантальных палос — верхняй чырвонай, сярэдняй белай і ніжняй чырвонай. Разам са сцягам Даніі лічыцца адным з старэйшых сцягаў Еўропы.

Хуткія факты Сцяг Аўстрыйскай Рэспублікі, Зацверджаны ...

Чырвоны колер закліканы сімвалізаваць кроў патрыётаў, пралітую ў барацьбе за волю і незалежнасць Аўстрыйскай Рэспублікі. Белы колер — знак волі, заваяванай народам Аўстрыі ў выніку звяржэння ў гэтай краіне манархічнага рэжыму. Акрамя таго, паводле афіцыйнай версіі сцвярджэння сімволікі колераў аўстрыйскага сцяга, белая паласа пазначае Дунай, які перасякае тэрыторыю Аўстрыі з захаду на ўсход.

Remove ads

Легенда

Згодна з легендай, выгляд сцяга быў вынайдзены герцагам Аўстрыйскім Леапольдам V падчас крыжовых паходаў. Пасля адной з жорсткіх боек белая паходная форма герцага была ўся пакрыта крывёю, але калі ён зняў пояс, аказалася, што пад яго кроў не прасачылася, і пасярод формы засталася белая паласа. Герцагу настолькі спадабаліся гэтыя колеры, што ён пасля перанёс іх на свой штандар.

Землі

Каментарыі

  1. Афіцыйна зацверджаны 27.04.1984

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads