Стэфан Луцкевіч

беларускі лекар (1889—1947) From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан Луцкевіч
Remove ads

Стэфан Луцкевіч, часам Сцяпан Іванавіч Луцкевіч (30 жніўня 1889, Лібава — 1947, Манчагорск, Мурманская вобласць) — беларускі лекар. Малодшы брат лідараў нацыянальнага руху пачатку XX стагоддзя Івана і Антона Луцкевічаў.

Хуткія факты Стэфан Луцкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Паходжанне

Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду Мінскай губерні герба Навіна[2]. Бацька — Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч — вайсковец Расійскай імперыі, удзельнік Крымскай вайны ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне Севастопаля быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў[2]. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, з якім у далейшым меў прыяцельскія стасункі, Дунін-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш па-беларуску[2]. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе[3].

Увесну 1880 года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз[3], з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка Ракуцёўшчына, каля мястэчка Краснага. Зоф’я да фальварка дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў Мінску[2]. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: Ян Герман (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947)[3].

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Стэфан Луцкевіч

Раннія гады

Стэфан Луцкевіч нарадзіўся ў Лібаве[4][5], дзе служыў на чыгунцы яго бацька Ян Баляслаў. Ахрышчаны ў прыходскім касцёле Лібавы. Пазней у аўтабіяграфіях пазначаў месцам нараджэння Мінск[5]. Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, які загінуў у 1863 годзе[3]. У дакументах, у залежнасці ад краіны і часу Стэфан Луцкевіч запісваецца як Стэфан Іванавіч, Стэфан Іванавіч Баляслававіч, Сцяпан Іванавіч[5].

Вучыўся ў Мінскай мужчынскай гімназіі, адкуль выгнаны за забастоўку ў часе рэвалюцыі 1905 года[5]. У чэрвені 1909 года скончыў прыватную гімназію Лянтоўскай ў Санкт-Пецярбурзе. Скончыў медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта[4].

У час Першай сусветнай вайны займаў пасаду малодшага ардынатара Выбаргскага крапаснога шпіталя № 2 у расійскай арміі. Служыў малодшым доктарам ваенна-санітарнага цягніка № 87а. Абслугоўваў армію пад Гатчынай і Красным Сялом. Працаваў на 153 эвакапункце доктарам для даручэнняў галоўнага ўрача шпіталя[4]. Пасля бальшавіцкага перавароту ў Чырвонай арміі, дзе служыў да 1921 года[5].

З 1922 года працуе ўрачом на вёсцы.

Беларуская ССР

У 1925 годзе пераязджае ў Менск, уладкоўваецца ў шпітальную тэрапеўтычную клініку (ёсць звесткі, што працаваў і ў 2-й клініцы ўнутраных хвароб) медыцынскага факультэта БДУ лекарам-ардынатарам (1925—1928)[5]. Пасля працуе ардынатарам у 3-й Менскай савецкай бальніцы.

У 1930 годзе раскулачылі маці і сястру Янкі Купалы, праз значнасць асобы паэты яны змаглі пазбегнуць ссылкі. Улетку 1930 года ў газеце «Звязда» з’явіўся артыкул Лукаша Бэндэ «Шлях паэта», у якім Янка Купала абвяшчаўся «ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму». Неўзабаве Купалу пачалі выклікаць на допыты ў ДПУ, яму інкрымінавалася лідарства ў сфабрыкаваным спецслужбамі «Саюзе вызвалення Беларусі». У лістападзе таго ж года яго паўторна выклікалі ў ДПУ па той жа справе. 20 лістапада 1930 года, пасля допытаў у ДПУ па сфабрыкаваным спецслужбамі справе «Саюзе вызвалення Беларусі», Янка Купала зрабіў спробу самагубства, распароўшы сабе жывот, жонка паэта кінулася да Стэфана Луцкевіча, які жыў па суседстве. Ён аказаў першую дапамогу, пасля чаго Купалу даставілі ў бальніцу і той змог выздаравець[6][7].

Трапіў пад палітычныя рэпрэсіі. Быў арыштаваны 18 снежня 1933 года ў Менску, па месцы жыхарства: вуліца Кастрычніцкая, дом 27, кватэра 4. Асуджаны 22 сакавіка 1934 года як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» на тры гады пазбаўлення волі. Этапаваны ў Карэльскую АССР[8] на Беламорканал[4]. Разам з ім у ссылку паехала жонка Надзея. З Луцкевічам праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) больш за 25 асоб з вышэйшай медыцынскай адукацыяй, пазней рэабілітаваныя 27 ліпеня 1956 года калегіяй Вярхоўнага суда БССР[8].

Thumb
Стэфан Луцкевіч другі справа

У час Другой сусветнай вайны ў 1941 годзе мабілізаваны ў Карэла-Фінскі фронт у якасці доктара. Меў званне ваеннага доктара 3-га рангу. Служыў начальнікам медыцынскага аддзялення армейскага палявога шпіталя № 2765[4]. Звольнены з шэрагаў Чырвонай Арміі па хваробе (сухоты) у жніўні 1943 года.

З жонкай пераязджае ў Манчагорск, дзе жыла яго пляменніца доктарка Марыя Шабуня, высланая з БССР. Памёр ад сухотаў у 1947 годзе, пахаваны ў горадзе Манчагорску Мурманскай вобласці[4], жонка памерла ў 1953 годзе і пахаваная там жа[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads