Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпан Апанасавіч Пашке́віч (27 сакавіка 1921 — 7 сакавіка 2014) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (24 сакавіка 1945)[1].

Хуткія факты Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пашкевіч С. А., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў Полацку ў рабочай сям’і. Пасля заканчэння васьмі класаў працаваў кавалём. У Чырвоную Армію прызваны ў 1940 годзе[1]. Служыў у інжынерна-пантонных часцях Адэскай ваеннай акругі (Горад Сарокі Малдаўскай ССР).

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з 1941 года. Ваяваў на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Стэпавым, 2-ім Украінскім франтах. Удзельнік абарончых бітв у Малдавіі, на поўдні Украіны і ў Данбасе летам-восенню 1941 года, абарончых бітв летам-восенню 1942 года на Доне, Сталінградскай бітвы, Курскай бітвы, Белгародска-Харкаўскай  (руск.), бітвы за Дняпро, Яска-Кішынёўскай  (руск.), Бухарэсцка-Арадскай  (руск.), Дзербецэнскай  (руск.), быў паранены. У 1943—1991 гадах — член ВКП(б)/КПСС.

У пачатку снежня 1944 года сяржант Пашкевіч камандаваў аддзяленнем 7-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна (1-я пантонна-маставая брыгада  (руск.), 46-я армія  (руск.), 2-й Украінскі фронт), калі разам з ім прыняў удзел у фарсіраванні Дуная ў раёне Сегедчэпа (Венгрыя). Аддзяленнем быў сабраны паром для перапраўкі байцоў на плацдарм; усяго было зроблена сем рэйсаў пад бесперапнынным артабстрэлам і ўдарамі авіяцыі, нягледзячы на прабоіну парома і вялікія страты сярод асабістага саставу, быў паспяхова выкананы загад аб дастаўцы артылерыі на плацдарм. 24 сакавіка 1945 года Пашкевічу С. А. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1]. Прыняў удзел у Венскай і Браціслаўска-Брноўскай  (руск.) наступальных аперацый. Удзельнік Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года у Маскве[2].

Дэмабілізаваўшыся пасля вайны, Пашкевіч С. А. вярнуўся ў Полацк[1]. З 1946 года — дырэктар прамкамбіната, потым старшыня райспажыўсаюза. З 1952 года — дырэктар Шаркоўшчынскага аддзялення прадпрыемства «Віцебскаблнарыхтленпрам», затым дырэктар Сіроцінскага ільнозавода. З 1963 года — слесар завода «Шкловалакно» у Полацку. Да баявых узнагарод дадаліся ордэн і медалі за доблесную працу. З 1991 года — на пенсіі. Памёр 7 сакавіка 2014 года[2].

21 красавіка 1970 года Пашкевіч стаў ганаровым грамадзянінам Полацка. Ганаровы салдат 9-га асобнага міліцэйскага спецыяльнага батальёна унутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь[2].

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads