Сядзібна-паркавы ансамбль Ваўжэцкіх (Відзы Лаўчынскія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзібна-паркавы ансамбль Ваўжэцкіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму ў вёсцы Відзы Лаўчынскія Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

Ансамбль склаўся ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў на беразе возера Дворнае. Належала Ваўжэцкім (1775—1804 гг.), Мінейкам (1804—1930-я гады). У пасляваены час сядзібны дом займала школа.
Архітэктура
Сядзіба — характэрны прыклад мясцовай інтэрпрэтацыі архітэктуры класіцызму.
Кампазіцыйны цэнтр сядзібы — сядзібны дом з парадным прамавугольным партэрам перад ім. З усходняга боку да партэра прымыкае гаспадарчы двор, абнесены агароджай з брамай. Побач з домам з заходняга боку захаваўся пейзажны парк.
Сядзібны дом
Аднапавярховы драўляны сядзібны дом пастаўлены на мураваны цокальны паверх і накрыты вальмавым дахам[1]. Цэнтральная частка з мансардай вылучаная на галоўным атынкаваным фасадзе чатырохкалонным драўляным порцікам з трохвугольным франтонам, на дваровым фасадзе — мураванай арачнай галерэяй, раскрапаванай падвойнымі пілястрамі і завершанай атыкам[1]. Гэта рэнесансная галерэя была пабудавана ў 1900 годзе па праекце вядомага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага[2]. Прамавугольныя вокны аздобленыя ліштвамі. Дваровы фасад, арыентаваны ў бок возера, мае моцна выступаючы рызаліт з галерэяй, на якую можна трапіць па прыступках, што вядуць з абодвух бакоў[1].
Планіроўка сіметрычная і мае камбінаваную анфіладна-калідорную сувязь памяшканняў. У цэнтры дома размешчаная прамавугольная зала з выхадам на галерэю. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера не захавалася.
Частка жылых пакояў знаходзілася ў мансардавым паверсе. Службы размяшчаліся ў сутарэннях будынка.
Парк

Парк плошчай 5 га, у заходняй частцы якога знаходзіцца шмат дрэў хвойных парод — елка, лістоўніца. На паўночнай ускраіне пасаджаны дэкаратыўныя групы дрэў, у курціны ўключаныя дугласія шызая, елка звычайная, таполя белая, хвоя веймутава і ліпа. Сярод рэдкіх відаў — клён вастралісты Шведлера, дуб чырвоны, дуб скальны, елка калючая блакітная, конскі каштан звычайны, клён прырэчны і іншыя.
Remove ads
Зноскі
- Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 349. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- Браслав и его окрестности: путеводитель. / Текст: К. Шидловский; фото: С. Плыткевич. — Мн., 2006
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads