Сяргей Іванавіч Ціхаміраў

расійскі інжынер і архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Іванавіч Ціхаміраў
Remove ads

Сяргей Іванавіч Ціхаміраў (1850 — 19 ліпеня 1913) — расійскі інжынер і архітэктар[2]. Аўтар шэрагу прыкметных будынкаў Саратава[3].

Хуткія факты Сяргей Іванавіч Ціхаміраў, Дата нараджэння ...

Меў прынамсі двух братоў: Канстанцін таксама быў інжынерам-архітэктарам, а Мікалай  (руск.) — урачом-афтальмолагам, лейб-акулістам Найвысокага двара[4][5].

Remove ads

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1850 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віцебскай мужчынскай гімназіі, спецыяльную — у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы з 1872 па 1879 год. Скончыў курс па першым разрадзе[2].

Прафесійная дзейнасць

Thumb
Сяргей Іванавіч Ціхаміраў

Па выхадзе з вучылішча складаўся пры Тэхнічна-будаўнічым камітэце  (руск.) Міністэрства ўнутраных спраў, а праз два гады прызначаны прыдворным архітэктарам маёнтка «Лівадыя» ў Крыму[2]. У 1882 годзе звольнены ад службы ў выніку скасавання пасады архітэктара «Лівадыі», а пасля гэтага прызначаны архітэктарам Імператарскіх маскоўскіх тэатраў  (руск.) і адкамандзіраваны ў каранацыйную камісію для ўладкавання ілюмінацыі Крамля і наогул палацавых будынкаў і тэатраў да дня каранавання Мікалая II і Аляксандры Фёдараўны  (руск.).

Thumb
Ілюмінацыя ў Крамлі з нагоды каранацыйных урачыстасцяў

У той самы час С. Ціхаміраў складаўся архітэктарам Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі  (руск.) і прымаў удзел у працах камісіі па пабудове будынка Політэхнічнага музея  (руск.) ў г. Маскве, пры чым назіраў за працамі і выконваў пасаду сакратара той жа камісіі. У 1887 годзе выйшаў па хваробе ў адстаўку і заняўся прыватнай практыкай у г. Маскве, а ў 1890 годзе ўступіў зноў на службу ў Міністэрства ўнутраных спраў, з прызначэннем на пасаду саратаўскага губернскага архітэктара[2]. Архітэктар таксама ўваходзіў у гарадскія будаўнічыя камісіі і распрацаваў праекты пашырэння гарадскога тэатра і Аляксандра-Неўскага сабора, пакінутыя не рэалізаванымі. У 1900 году Ціхаміраў вярнуўся ў Маскву ў Тэхнічна-будаўнічы камітэт  (руск.) Міністэрства ўнутраных спраў, дзе і працаваў да самай смерці 19 ліпеня 1913 года[6].

Remove ads

Творчасць

Асобныя творы

Thumb
К. І. Ціхаміраў саўмесна з С. І. Ціхаміравым. Дача іх агульнага брата, лейб-акуліста М. І. Ціхамірава  (руск.) ў Азярках

У Санкт-Пецярбургу і яго ваколіцах

У Маскве і Падмаскоўі

Thumb
Прытулак па вул. Астожанка?!, 39

У Саратаве

Thumb
Будынак былой шакаладнай фабрыкі
  • Млын М. В. Скварцова на Астраханскай вуліцы  (руск.), дзе пазней змяшчалася абутковая фабрыка[3][6][11]
  • Шакаладная фабрыка на Астраханскай вуліцы  (руск.) (пазней будынак займала тыпаграфія, а потым швейная фабрыка)[3]
  • Асабняк спадара Цімафеева на рагу Вольскай  (руск.) і Шаўчэнкі, дзе пазней размясцілася дзіцячая паліклініка[3][6]
  • дамы купца М. І. Хватава[3]
  • Багадзельня таварыства мяшчан[3]
  • Дом спадарыні Яфімавай на вуліцы Чапаева  (руск.)[2]
  • Дом купца Я. Ц. Вараб’ёва на вуліцы Чапаева[2][12][13][14]
  • Верагодна, ён аўтар праекта малога млына Шміта[3]
  • Перабудова будынка новага гасцінага двара на Тэатральнай плошчы  (руск.)[3][6] (згарэў 5 лістапада 1918 года)
  • Распрацаваў праекты пашырэння гарадскога тэатра і Аляксандра-Неўскага сабора  (руск.), якія засталіся нерэалізаванымі[3]

У іншых месцах

Remove ads

Зноскі

  1. https://xn--90ax2c.xn--p1ai/catalog/005289_000028_4D34F934-46BA-4F3C-BF29-1201DEBDA0F9/viewer/?page=354 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 345] (руск.)
  2. Е. Л. Александрова. Дачная местность местность Шувалово — Озерки Архівавана 19 чэрвеня 2018. (руск.)
  3. ЦГИА СПб. Ф. 224. Оп. 3. Д. 4671. Доклады СПб. губернской земской управы. 1885.
  4. Москва: Архитектурный путеводитель / И. Л. Бусева-Давыдова, М. В. Нащокина, М. И. Астафьева-Длугач. — М.: Стройиздат, 1997. — 512 с. — ISBN 5-274-01624-3
  5. Реестр памятников истории и культуры(недаступная спасылка). Официальный сайт «Москомнаследия». Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 12 мая 2011.
  6. ДОМ ВОРОБЬЕВА Архівавана 19 красавіка 2021. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads