Сяргей Аляксандравіч Балашэнка
беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук, прафесар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргéй Аляксáндравіч Балашэнка (нар. 15 жніўня 1962 года, в. Стайкі, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук (2001), прафесар (2007), заснавальнік нацыянальнай школы экалагічнага права[1].
Remove ads
Біяграфія
Сяргей Аляксандравіч нарадзіўся ў вёсцы Стайкі, Магілёўскага раёна, Магілёўскай вобласці Беларускай ССР у 1962 годзе.
Скончыў у 1989 годзе юрыдычны факультэт, пасля чаго адразу працаўладкаваўся на пасаду выкладчыка кафедры дзяржаўнага права і савецкага будаўніцтва. Пачынаючы з 1991 года з’яўляецца загадчыкам кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта БДУ.[2]
З 1999 па 2002 займаў пасаду дэкана факультэта кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. У 2002—2020 гадах — дэкан юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З’яўляецца членам Прававога кансультатыўнага саветы пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Навукова-кансультатыўнага савета пры Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь, намеснікам старшыні грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.[1]
У якасці эксперта ПРААН, Сусветнага банка, UNIDO і іншых удзельнічаў у шэрагу міжнародных праграм.
Прымаў удзел у рэалізацыі праграмы па ўмацаванні інстытуцыйнага развіцця ў 2003 годзе.
Удзельнічаў у Праграме ПРААН/ГЭФ экалагічнага аздараўлення Дняпра ў 2002—2005 гадах.
Быў экспертам Праграмы развіцця ААН «Будаванне патэнцыялу ў вобласці Стратэгічнай экалагічнай адзнакі ў вобласці рэалізацыі прыродаахоўных канвенцый Рэспублікі Беларусь» у 2009—2010 гадах.
Сяргей Аляксандравіч галоўны рэдактар часопіса «Права.by» і выдання чацвёртага тома «Беларускай юрыдычнай энцыклапедыі».[1]
Remove ads
Навуковая дзейнасць
З’яўляецца аўтарам шэрагу патэнтаў і карысных мадэляў, напрыклад «Аттрактант для кровососущих насекомых и способ борьбы с кровососущими насекомыми» ці «Установка для преобразования энергии движущейся текучей среды в полезную энергию».[1]
Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзяржаўнае кіраванне ў галіне аховы і выкарыстання лясоў» у 1993, а ў 2001 — доктарскую дысертацыю на тэму «Дзяржаўнае кіраванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя». Акрамя таго распрацаваў тэорыю прававога мадэлявання ў праватворчай дзейнасці.[2]
З’яўляецца аўтарам звыш 100 навуковых прац у экалагічным напрамку і прававога мадэлявання. Акрамя таго падрыхтаваў двух дактароў юрыдычных навук і чатырох кандыдатаў.
Remove ads
Узнагароды і званні
Узнагароджаны[2]:
- ганаровым званнем «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» (28 чэрвеня 2021)[3];
- медалём Францыска Скарыны (2012),
- ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Беларусі»,
- нагрудным знакам «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі»
- нагрудным знакам «Ганаровы работнік гаспадарчага суда»,
- юбілейным медалём «90 год на варце граніцы»;
- нагрудным знакам «90 год пракуратуры Беларусі»
- памятным знакам Саюза юрыстаў «Ex lege»
- нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» І ступені
- нагрудны знак Следчага камітэту «За заслугі»
- знакам «Выдатнік пагранічных войскаў» ІІ ступені.
- падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- ганаровай граматай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
- Балашенко Сергей Александрович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» Архівавана 9 ліпеня 2021. // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads