Сяргей Аляксеевіч Ліхачоў
вучоны ў галіне неўралогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Аляксеевіч Ліхачо́ў[3] (руск.: Сергей Алексеевич Лихачёв; 2 верасня 1952[1], Свярдлоўск[1] — 26 чэрвеня 2025) — беларускі вучоны ў галіне неўралогіі, доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (2001).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 верасня 1952 года ў Екацярынбургу.
У 1975 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Працаваў урачом у Ракаўскай участковай бальніцы ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, з 1980 года ўрачом-неўролагам у паліклініцы № 28 Мінска. З 1984[3] (1982[4]) года С. А. Ліхачоў працуе ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі): загадчык неўралагічнага аддзялення, у 2005—2010 радах — дырэктар. У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Вестыбула-акулярныя рэфлексы ў клініцы і дыферэнцыяльнай дыягностыцы сіндрома пазваночны артэрыі пры шыйным астэахандрозе», у 1995 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму: «Вестыбула-акулярныя механізмы мозгу ў клініцы некаторых захворванняў нервовай сістэмы (фізіялогія, патагенез, семіётыка)»[4].
З 2005 па 2018 год[5] С. А. Ліхачоў ажыццяўляў кіраўніцтва неўралагічнай службай у якасці галоўнага пазаштатнага спецыяліста па неўралогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца членам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па нервовых хваробах, а таксама членам праўлення Міжнароднай акадэміі неўралогіі і нейрахірургіі[5].
Памёр 26 чэрвеня 2025 года[6].
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
А. С. Лихачоў з’яўляецца аўтарам каля 2500 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 106 вынаходстваў[5]. Кірункі яго навуковай дзейнасці: вестыбулапаталогія, вывучэнне паталогіі падкоркавых гангліяў у Беларусі. Галіна навуковых інтарэсаў — сасудзістыя захворванні галаўнога мозгу, паталогія вестыбюлярнага апарата пры розных захворваннях нервовай сістэмы, цягліцавыя дыстаніі, спадчынныя захворванні нервовай сістэмы. Прымаў удзел у распрацоўцы шэрагу нарматыўных дакументаў, у тым ліку Дзяржаўнай нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2006—2010 гады, Дзяржаўнай нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады і «Кардыялогія» на 2011—2015 гады[5].
Пад кіраўніцтвам А. С. Ліхачова абаронены 6 доктарскіх і 29 кандыдацкіх дысертацый[5].
Старшыня Рэспубліканскага навукова-практычнага таварыства неўролагаў[4]. З’яўляецца рэдактарам часопіса «Неврология и нейрохирургия. Восточная Европа», штогадовага зборніка РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, членам рэдакцыйных калегій шэрагу часопісаў Беларусі («Медицинские новости», «Новости хирургии», «Молекулярная и прикладная генетика», Вестник Витебского государственного медицинского университета, лечебное дело), Расіі («Российский неврологический журнал», «Вестник оториноларингологии», «Анналы клинической и экспериментальной неврологии», «Нервные болезни»), Украіны («Журнал неврологии», «Психиатрия, неврология и медицинская психология»), Еўрапейскага Саюза («Neurootology newsletter»)[5].
Remove ads
Узнагароды і званні
- Медаль Францыска Скарыны (2013)
- Ордэн «За заслугі ў медыцыне» (Расія, 2019)
- Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1994)
- Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999, 2002)
- Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (2012)
- Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2004)
- Нагрудны знак «Ветэран» Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя
- Залаты медаль «За развіццё» (Еўрапейскі Саюз, 2013)
- Залаты медаль і дыплом якасці Еўрапейскай навукова-прамысловай палаты ў намінацыі «Перадавыя работнікі навукі, адукацыі і культуры СНД»
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads