Сяргей Сяргеевіч Смірноў
геолаг, мінералог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Сяргеевіч Смірно́ў[3] (руск.: Сергей Сергеевич Смирнов; 16 верасня 1895 — 20 жніўня 1947) — савецкі геолаг, мінералог, акадэмік Акадэміі навук СССР (1943, член-карэспандэнт з 1939 года).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Іванава-Вазнясенск Уладзімірскай губерні. У 1919 годзе скончыў Петраградскі горны інстытут. Застаўся працаваць у ім спачатку асістэнтам пры кафедры мінералогіі. З 1935 года прафесар, у 1933—1937 гадах — загадчык кафедры. Адначасова ў 1929—1941 гадах на пасадзе загадчыка аддзела ў Геалагічным камітэце (Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце). З 1945 года загадчык аддзела Інстытута геалагічных навук Акадэміі навук СССР.
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Аўтар навуковых прац па мінералогіі рудных радовішчаў, праблемах пародаўтварэння. Распрацаваў вучэнне аб занальнасці гідратэгмальнага абруднення і яго сувязі з магматызмам. Стварыў металагенічны кірунак даследаванняў у вучэнні аб карысных выкапнях. Займаўся даследаваннем рудных радовішчаў Урала (1921—1922), Забайкалля (1923—1933), Далёкага Усходу і Паўночна-Усходу СССР (1934—1947). Адкрыў і апісаў шэраг радовішчаў руд жалеза, каляровых і рэдкіх металаў[4].
Старшыня Усесаюзнага мінералагічнага таварыства (1945). Ганаровы член Французскага мінералагічнага таварыства (1947).
Сярод апублікаваных прац С. С. Смірнова
- Зона окисления сульфидных месторождений — М., 1951;
- Избр. труды — М., 1955;
- Полиметаллические месторождения и металлогения Восточного Забайкалья — М., 1961;
- Рудные месторождения и металлогения восточных районов СССР — М., 1962.
Remove ads
Ушанаванне памяці
У гонар С. С. Смірнова названыя гара на паўвостраве Таймыр, ледавік у хрыбце Чэрскага і ледніковы комплекс на востраве Бальшавік архіпелага Паўночная Зямля, пасёлак і радовішча алавяна-пооліметалічных руд у Прыморскім краі, мінерал смірнаўскіт[4]. У 1949 годзе Акадэміяй навук СССР заснавана прэмія імя С. С. Смірнова<ref name="ВРЭ">.
Зноскі
- Смирнов Сергей Сергеевич (геолог) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads