Сяргей Аляксеевіч Усеня

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Усеня (нар. 4 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».

Хуткія факты Сяргей Усеня, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Алімпія», з 2004 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У асноўную каманду прабіцца не здолеў, таму стаў аддавацца ў арэнды ў клубы Першай лігі, як то «Хваля», «Белшына», «Баранавічы», «Рудзенск».

У сакавіку 2011 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда»[4], дзе гуляў за дубль. У ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[5], дзе здолеў замацавацца і на наступны сезон перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.

У лютым 2015 года пераехаў у чэмпіянат Арменіі, стаўшы іграком клуба «Алашкерт»[6], куды яго запрасіў іншы беларус Станіслаў Гнядзько. У студзені 2016 года вярнуўся ў «Гарадзею»[7], якая выйшла ў Вышэйшую лігу. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы. У студзені 2017 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[8]. У сезоне 2017 стаў часцей выхадзіць на замену, гуляў пераважна злева ў абароне. У сезоне 2018 зноў стаў звычайна гуляць у стартавым складзе.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[9]. У сезоне 2019 часцей заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваўся да дубля, у верасні і кастрычніку не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[10]. 2020 год пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак у маі атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца года.

У студзені 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. У складзе брэсцкага клуба выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі, часцей заставаўся на лаўцы запасных.

У пачатку 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку стаў іграком «Смаргоні»[12]. Па выніках сезона 2022 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2024 года пакінуў «Смаргонь»[13] і неўзабаве папоўніў склад «Маладзечна»[14].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads