Станіслаў Аляксандравіч Гнядзько
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Гнядзько (нар. 7 студзеня 1987, сяло Візінга, Рэспубліка Комі) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама-Юні», а з 2006 года гуляў за дубль жодзінскага «Тарпеда», часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У 2008 годзе перайшоў у бабруйскую «Белшыну», з якой у наступным сезоне выйграў Першую лігу. Аднак, разам з бабруйскім клубам не вярнуўся ў Вышэйшую лігу, а застаўся ў Першай лізе, дзе на працягу некалькіх сезонаў гуляў за розныя клубы.
У сезоне 2013 стаў іграком «Слуцка». Разам з гэтым клубам перамог у Першай лізе, і ў сезоне 2014 гуляў за «Слуцк» у Вышэйшай лізе, пераважна выходзячы на замену на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2014 года разарваў кантракт са слуцкім клубам[2].
У студзені 2015 года перайшоў у армянскі клуб «Алашкерт»[3]. У ліпені таго ж года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба Першай лігі «Смаргонь»[4]. У лютым 2016 года перабраўся ў «Хвалю»[5], якой дапамог перамагчы ў Другой лізе, а сам быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне[6]. У сезоне 2017 гуляў за «Хвалю» ў Першай лізе.
У лютым 2018 года адправіўся на прагляд у «Ліду» і ў выніку падпісаў кантракт[7]. У лідскай камандзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў клуб[8].
У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[9], аднак у красавіку таго ж года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[10], дзе стаў адным з лідараў.
У жніўні 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны на два гады[11].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2007 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2013
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads