Сярпуха венцаносная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярпуха венцаносная
Remove ads

Сярпуха венцаносная[1], Сярпуха Вольфа (Serratula coronata) шматгадовая травяністая расліна сямейства Астравыя (Asteraceae). Сярпуха венцападобная расце на сухіх лугах, па ўзлесках, сярод хмызнякоў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Марфалогія

Сцёблы прамыя разгалінаваныя, граневыя і рабрыста-разоравыя, пурпуровыя, да 150 см вышынёй. Лісце чаргавальнае, чарашковае (ніжняе) або амаль сядзячае (верхняе), пёрыстараздзельнае да рассеченнага, з 3-7 парамі яйкападобна — ці падоўжаналанцэтных бакавых сегментаў і большым за іх верхавінкавым; зверху голае, цёмна-зялёнае, знізу — святлей; сегменты лісця востраканцовыя, няроўназубчастыя, з адцягнутымі на канцы ў караценькае белаватае лязо зубцамі, па ўсім краі пілаватае, жорсткае. Кветкі трубчастыя, пурпурныя, сабраныя ў кошыкі, размешчаныя на канцах галоўных галін па 1-2; краявыя кветкі больш буйныя, функцыянальна песцікавыя, з трох-чатырох-раздзельным адгінам, сярэднія — двухполыя, з пяціраздзельным адгінам. Цвіце з ліпеня да верасня. Плод сямянка.

Remove ads

Лекавыя ўласцівасці

Для вырабу галенавых лекавых формаў выкарыстоўваюць траву сярпухі, якую нарыхтоўваюць падчас цвіцення расліны. Пасля сушкі грубыя часткі сцеблаў выключаюць. Расліна неафіцынальная.

У траве сярпухі ўтрымліваюцца алкалоіды (сляды) і значная колькасць аскарбінавай кіслаты (у свежым лісці да 120 мг %). У народнай медыцыне сярпуху венцападобную прызнаюць як сродак, які валодае звязальнымі, супрацьзапаленчымі, гарачкапаніжальнымі, жоўцегоннымі, проціванітавымі і седатыўнымі ўласцівасцямі.

Настой травы даюць унутр пры хваробах страўніка, ванітах, паносе, жаўтусе, гемароі, ліхаманцы, малакроўі і псіхічных захворваннях.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылка

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads