Сярпуха фарбавальная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярпуха фарбавальная
Remove ads

Сярпу́ха фарбавальная, ці Сярпуха некалючая[2] (Serrátula tinctória) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Сярпуха (Serratula) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Сярпуха фарбавальная часам дасягае 100 і больш сантыметраў у вышыню. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае. Прыкаранёвае лісце на доўгіх чаранках, сцябловае — на кароткіх чаранках і сядзячае.

Суквецце — шматкветкавы кошык, кветкі з пялёсткамі чырвоных адценняў.

Сямянкі даўгаватыя, 3—5 мм даўжынёй, 1—2 мм шырынёй[3].

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Радзіма віду — ўмераны пояс Еўропы, дзе ён вельмі распаўсюджаны. Інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку[4]. Аддае перавагу малазацененым месцам з вільготнымі глебамі у лясах, хмызняках, на ўзлесках, высечках, сухіх лугах.

Ахоўваецца ў Латвіі, Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі[3].

Значэнне і прымяненне

Сок сярпухі фарбавальнай — жоўты[5]. Расліна ўжываецца для атрымання жоўтай і зялёнай фарбы для тканін, адсюль і назва.

Таксанамія

Часам від Serratula seoanei разглядаюць як падвід сярпухі фарбавальнай Serratula tinctoria subsp. seoanei (Willk.) Laínz[6]. Уласна сярпуху фарбавальную вызначаюць як падвід Serratula tinctoria subsp. tinctoria.

Выявы

Зноскі

  1. Catalogue of Life: Serratula tinctoria L. (Праверана 22 ліпеня 2017)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Serratula inermis
  3. Серпуха красильная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 22 ліпеня 2017)
  4. Serratula tinctoria subsp. seoanei(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2009. Праверана 26 лютага 2009.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads