Сярпуха

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярпуха
Remove ads

Сярпуха[1] (Serratula) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя. Каля 70 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, часам разгалінаваныя, апушаныя або голыя. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае ці перыстарассечанае, ніжняе чаранковае, на сцёблах — сядзячае. Кветкі ў кошыках белыя, ружовыя, пурпурныя. Кошыкі сабраны ў шчыткападобныя верхавінкавыя суквецці або адзіночныя. Плод — сямянка.

Фарбавальныя (для воўны), лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Remove ads

Распаўсюджанне

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 3 віды[2]: сярпуха Вольфа (Serratula coronata), Serratula heterophylla і сярпуха фарбавальная, ці некалючая (Serratula tinctoria). У культуры зюзнікалістая сярпуха (Serratula lycopifolia) і прамянёвая сярпуха (Serratula radiata).

Некаторыя віды

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. 2 350 экз.
  2. База Растения Беларуси(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads