Сярпуха фарбавальная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярпу́ха фарбавальная, ці Сярпуха некалючая[2] (Serrátula tinctória) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Сярпуха (Serratula) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Сярпуха фарбавальная часам дасягае 100 і больш сантыметраў у вышыню. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае. Прыкаранёвае лісце на доўгіх чаранках, сцябловае — на кароткіх чаранках і сядзячае.
Суквецце — шматкветкавы кошык, кветкі з пялёсткамі чырвоных адценняў.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Радзіма віду — ўмераны пояс Еўропы, дзе ён вельмі распаўсюджаны. Інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку[4]. Аддае перавагу малазацененым месцам з вільготнымі глебамі у лясах, хмызняках, на ўзлесках, высечках, сухіх лугах.
Значэнне і прымяненне
Сок сярпухі фарбавальнай — жоўты[5]. Расліна ўжываецца для атрымання жоўтай і зялёнай фарбы для тканін, адсюль і назва.
Таксанамія
Часам від Serratula seoanei разглядаюць як падвід сярпухі фарбавальнай Serratula tinctoria subsp. seoanei (Willk.) Laínz[6]. Уласна сярпуху фарбавальную вызначаюць як падвід Serratula tinctoria subsp. tinctoria.
Выявы
Зноскі
- Catalogue of Life: Serratula tinctoria L. (Праверана 22 ліпеня 2017)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Serratula inermis
- Серпуха красильная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 22 ліпеня 2017)
- Serratula tinctoria subsp. seoanei(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2009. Праверана 26 лютага 2009.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads