Школа № 1 (Дружны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Школа № 1 (Дружны)map
Remove ads

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 п. Дружны» — установа сярэдняй адукацыі ў п. Дружны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Хуткія факты Заснавана, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Школьны стадыён

Была адчынена 1 верасня 1986 года, дзе пачало вучыцца 389 вучня. У першы клас было прынята 115 вучняў, а першых выпускнікоў было ўсяго 12. У жніўні 1986 года завяршыліся працы па ўпарадкаванасці і адкрыцці блок-прыбудовы. З 1 кастрычніка зарабіла школьная сталова, да гэтага часу навучэнцы атрымвалі сухі сняданак.

Са студзеня 1987 года пачаўся паэтапны пераход у асноўны будынак школы. Будаўнічыя працы працягваліся і ў начны час. Першым быў здадзены ў эксплуатацыю 3-і паверх асноўнага будынка (студзень 1987 года), у лютым — сакавіку — 2-і паверх і, у красавіка-траўні — 1-ы паверх. У верасні 1987 года на 1 паверсе блок-прыбудовы былі адкрыты 4 спальні для першакласнікаў. У лістападзе 1987 года на 2 паверх асноўнага будынка пераведзена бібліятэка, зарабілі групы падоўжанага дня, пачалі дзейнічаць цяпліцы і вялікая спартовая зала.

У 1992 годзе ў звязку з вялікім наборам навучэнцаў было сфармавана 14 першых класаў. Дырэкцыя ЦЭЦ-5 перадала ва ўласнасць школы будынак дзіцячага саду «Беласнежка» для пачатковай школы. Яно і ў наш час выконвае гэту функцыю.[1]

На базе школы з 2015 года адкрыты спартовы клас па лёгкай атлетыцы пры Пухавіцкім ДЮСШ[2].

На 2017/2018 год у ёй навучалася 1109 навучэнцаў[3].

Remove ads

Музей

У школе ёсць унікальны музей беларускага нацыянальнага строю . З пачатку 2000-х настаўніца працы Галіна Аляксандраўна Цялятка і яе вучаніцы прарабілі велізарную даследчую працу і аднавілі больш за два дзясяткі нацыянальных касцюмаў з самых розных рэгіёнаў Беларусі[4].

Вядомыя выпускнікі

Дырэктары школы

  • Мікалай Васілевіч Астроўскі (1986 — ?)
  • Тамара Іванаўна Філімонцава
  • Алена Іванаўна Власіхіна [5]
  • Лілія Віктараўна Шчаглова

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2019. Праверана 30 верасня 2018.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019. Праверана 25 красавіка 2019.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads