Сількебарг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сількебаргmap
Remove ads

Сі́лькебарг — горад у цэнтральнай Даніі, на паўвостраве Ютландыя. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны. Насельніцтва — 55080 жыхароў (2005). Развіццё Сількебарга як сучаснага горада пачынаецца з заснавання папяровай фабрыкі Міхаэлем Дрэўсенам (Michael Drewsen) на рацэ Гудэна ў 1844 годзе. Сількебаргскае доўгае возера  (дацк.) падзяляе горад на паўночную і паўднёвую частку, з возера ва ўсходняй яго частцы выцякае рака Гудзена.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Thumb
Сількебарг, гарадская ратуша

Горад адметны наяўнасцю вялікай колькасці аўтасалонаў і фінансавага сектара; тут да прыкладу таксама размяшчаецца штаб-кватэра трэцяга па памеры дацкага банка Jyske Bank A/S.

У горадзе маецца каманда дацкай суперлігі па футболе — «Сількебарг».

Кожны год у канцы ліпеня ў Сількебаргу праводзіцца джазавы фестываль Riverboat Jazz festival, а ў сярэдзіне жніўня фестываль кантры-музыкі Scandinavian Country Club. Дональд Джордж Паўэл — бубнач і заснавальнік брытанскай глэм-рокавай групы Slade пераехаў у горад у 2004 годзе.

У 1944 годзе побач з горадам быў застрэлены гестапа святар і драматург Кай Мунк.

Remove ads

Спорт

Гарады-пабрацімы

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads