Кальмар (Швецыя)
горад у Швецыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́льмар (шведск.: Kalmar) — адзін з найстарэйшых гарадоў Швецыі, адміністрацыйны цэнтр лена Кальмар. Горад Кальмар з'яўляецца варотамі на самы доўгі ў Швецыі Эландскі мост, які злучае востраў Эланд са Скандынаўскім паўвостравам. У Сярэднявеччы ён быў трэцім па велічыні ў дзяржаве і быў цэнтрам гандлю, галоўным чынам экспарту жалеза, якім займаліся гандляры з Германіі. Размешчаны на паўднёвым усходзе краіны, на беразе Балтыйскага мора. Горад утварыўся вакол замка Кальмар, які ў сваю чаргу быў пабудаваны ў XII стагоддзі вакол вартаўнічай вежы, прызначанай для абароны ад піратаў і датчан[3]. Сярод іншых славутасцяў вылучаецца спраектаваны Тэсінам кафедральны Кальмарскі сабор.
Remove ads
Гісторыя

Кальмар упершыню згадваецца на адным з рунічных камянёў XI стагоддзя. Назва яго паходзіць ад старажытнашведскага Kalmar — «камяністае дно», або «камяністы грунт». Дакладна вядома, што каля 1200 года гэта быў значны горад, які вырас вакол замка, а ў сярэдзіне XIII стагоддзя — адзін з найважнейшых у Швецыі і меў важныя гандлёвыя сувязі з Ганзай (практычна ўвесь гандаль вёўся этнічнымі немцамі). У 1397 каралі трох скандынаўскіх краін на сустрэчы ў Кальмары ўтварылі Кальмарскую унію. Напачатку XVII стагоддзя — падчас Кальмарскай вайны — значная частка гораду была разбурана, і ў 1640 годзе было вырашана перанесці горад на суседні востраў Кварнхольмен. У адрозненне ад большасці гарадоў тагачаснай Швецыі, Кальмар быў адбудаваны каменным, а не драўляным. Старая частка горада была добра захаванай да сярэдзіны XX стагоддзя, але ў 1960-я гады частка цэнтра горада была знесена, каб вызваліць месца для адміністрацыйных і камерцыйных будынкаў. У 1972 годзе быў пабудаваны Эландскі мост. У 1977 была заснавана Вышэйшая школа, якая ў 2010 стала адным з двух кампусаў Універсітэта Лінеус.
Remove ads
Клімат
Remove ads
Насельніцтва
Адукацыя
У горадзе размешчаны адзін з двух кампусаў Універсітэта Лінеус.
Славутасці

- Стары горад
- Кварнхольмен
- Кальмарскі замак
- Кальмарскі сабор
- Эландскі мост
- Трып, трап, труль — тры драўляныя дамы́ рознай велічыні канца XVIII ст.
- Музей лену Кальмар
- Сядзіба Крусэншэрны (XIX ст.)
- Стадыён Гульдфогельн-Арэна
- Мастацкі музей Кальмара
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads