Сіняе (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сіняе (возера)map
Remove ads

Сі́няевозера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 33 км на захад ад горада Мар’іна Горка, за 4,1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Каладзіно, паміж урочышчамі Воўчы Востраў і Мармулёўскае. Адносіцца да басейна ракі Пціч.

Хуткія факты Сіняе, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,175 км², даўжыня 0,49 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,7 м. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Аб'ём вады 0,3 млн м³.

Возера размешчана на асушаным балоце, пакрытым сеткай меліярацыйных каналаў. Берагі нізкія тарфяністыя, параслі хмызняком, забалочаныя. Зарастае слаба. На паўднёвым захадзе шырокай пратокай возера злучана з вялікай сеткай меліярацыйных каналаў і праз яе з ракой Бабёнка.

У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 508. — 599 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 26. — 60 с. 20 000 экз. ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Минская область. Пуховичский район: карта. Марьина Горка: план / Ред. С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. 3 000 экз.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads