Сяргей Іванавіч Ковыраў
архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Іванавіч Ковыраў (нар. 24 мая 1958, г. Чарапанава, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 24 мая 1958 года ў горадзе Чарапанаве Новасібірскай вобласці. Скончыў у 1982 годзе архітэктурны факультэт Новасібірскага інжынерна-будаўнічага інстытута (выкладчыкі Валерый Пятровіч Арбацкі, Ангеліна Анатолеўна Праваторава)[1].
У 1982—1988 гадах архітэктар, галоўны спецыяліст майстэрні генплана інстытута «Кемеравагарпраект»; у 1989—2003 гадах начальнік майстэрні, галоўны спецыяліст інстытута па горадабудаўніцтве, ГАП інстытута «Гомельпраект»; з 2003 года старэйшы выкладчык кафедры «АПГЗ» БелДУТ, пасля дацэнт кафедры «Архітэктура»[1].
Член БСА з 2000 года. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры з 2003 года[1], саветнік (2009), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2013)[2].
Remove ads
Творчасць
Асноўныя працы ў Расіі: ПДП цэнтра г. Анжэра-Суджанска Кемераўскай вобласці (1986, сааўтар А. І. Усольцаў); ПДП Усходняга раёна г. Кемерава (1987, у сааўтарстве); ПДП Цэнтра г. Кемерава (1988, у сааўтарстве); генеральны план мікрараёна 1а ў тэхнаполісе «Паўночны» ў Маскве (1992, сааўтар А. І. Усольцаў); праект забудовы п. Навагорск Маскоўскай вобласці (1996—1999, сааўтар В. У. Бельцюкоў, А. І. Усольцаў, Н. М. Барабанава, Л. А. Верхалат[1]; дыплом першай ступені ў намінацыі «Гарадское планаванне» фестывалю архітэктуры[2]); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка з надбудовай 3-х паверхаў па вул. Скакавой ў Маскве (2005, сааўтар Н. М. Барабанава); гандлёвы цэнтр па Анадырскім праездзе ў Маскве (2005); горадабудаўнічае абгрунтаванне размяшчэнне гандлёва-забаўляльнага і дзелавога цэнтра ў Цюмені (2006, сааўтар Лукомскі); завод ліфтаў у Маскве (2008); праект жылой забудовы ў г. Бранску (сааўтары У. В. Свідуновіч, Н. М. Барабанава; Лепшы праект года фестывалю архітэктуры ў г. Брэсце (2001), Дыплом МАСА)[1].
Асноўныя працы ў Беларусі: мікрараён № 94 у г. Гомелі (1989); генеральны план тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» (1998—2004, кіраўнік аўтарскага калектыва); аналіз фарміравання планіровачнай і функцыянальна-прасторавай структур г. Гомеля ў складзе праекта генеральнага плана горада; праекты рэканструкцыі і інтэр’ераў памяшканняў адміністрацыйна-бытавога корпуса УПСР на Галаўных збудаваннях у г. Рэчыца (сааўтар Н. М. Барабанава)[1]; 44-кватэрны жылы дом у Буда-Кашалёва (1999)[2], магазін харчовых тавараў у 52-м мікрараёне Гомеля (2003, сааўтар Н. М. Барабанава)[1], кафэ на вул. Савецкай (2005)[2], магазін кветак па вул. Леніна ў Гомелі (2008, сааўтар Н. М. Барабанава); добраўпарадкаванне сквера з размяшчэннем помніка І. І. Паскевіч (сааўтары Н. М. Барабанава, скульптар Д. Папоў; дыплом Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі фестывалю архітэктуры 2003 у г. Гомелі)[1], праекта добраўпарадкавання сквера на вул. Першамайскай (2005)[2] у Гомелі.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны Граматай Гомельскага гарвыканкама за цыкл прац па распрацоўцы малых архітэктурных форм для г. Гомеля (2003)[1].
Зноскі
- Ковырев Сергей Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Ковырев Сергей Иванович // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads