Сымон Баранавых
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сымон Баранавых, сапр.: Сымон Якаўлевіч Баранаў (Баран) (1 верасня 1900, в. Рудкова, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 10 лістапада 1942) — беларускі празаік, дзіцячы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920—1923 служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у баях з польскімі войскамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1924—1925 старшыня сельсавета, загадчык хаты-чытальні, адначасова карэспандэнт беларускіх газет. У 1925—1928 вучыўся ў Мінску на рабфаку. Уваходзіў у літаратурныя аб’яднанні «Маладняк» (з 1927) і БелАПП (з 1928), арганізацыю сялянскіх пісьменнікаў (1933). У 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса «Беларусь калгасная», у бібліятэцы Дома пісьменніка. Сябраваў з Я. Купалам.
Арыштаваны 4.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Віpская, д. 37а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі і за антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Загінуў на Калыме. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Б. № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Remove ads
Творчасць
Выступаў у друку спачатку з карэспандэнцыямі як селькар. Асноўная тэма творчасці — беларуская вёска і сацыяльныя працэсы, якія адбываліся там у 1920—1930-я. У 1927 апублікаваў першае апавяданне «У млыне» (газета «Чырвоная змена»)[1]. Аповесць «Межы» (1932) — адзін з першых у беларускай літаратуры буйных твораў пра сацыялістычнай перабудове вёскі, карэнных змяненнях у побыце і псіхалогіі сялянства[1]. У аповесцях «Межы» і «Новая дарога» выкрываецца грамадзянская амаральнасць савецкіх кіраўнікоў мясцовага маштабу, жорсткасць, крыважэрнасць, нялюдскасць[2]. Незакончаным застаўся раман «Калі ўзыходзіла сонца» (1935-36).
Перакладаў на беларускую мову рускіх, украінскіх, венгерскіх пісьменнікаў (Стонаў, Эпік, Горкі і інш.).
Remove ads
Сям’я
Жонка — Надзея Іванаўна Бударкевіч, захавала ў сябе копію нявыдадзенага рамана, дакументы і пісьмы. У вайну сувязная-разведчыца партызанскага злучэння Слуцкай зоны, узнагароджана медалём. Пасля вайны шукала слядоў мужа, дамаглася, каб яго рэабілітавалі. Дзякуючы ёй да нас дайшлі многія ягоныя творы. Памерла ў 1957.
Бібліяграфія

Зборнікі
- Новая дарога: Апавяданні, аповесці, раман, лісты / Укладальнік, уступны артыкул і каментар Л.Савік. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. ISBN 5-340-00111-3
- Злосць: Апавяданні / С.Баранавых; [Мастак Г. Філіпоўскі]. — Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — (Бібліятэка школьніка).
Аповесці
- Чужая зямля : Аповесць. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930.
- Межы: Аповесць. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930.
- Чужая зямля: Аповесць / Вокладка Я.Ціхановіча. — Мн.: ЛІМ, 1932.
- Межы: Аповесць. — Мн.: ЛІМ, 1932.
- Новая дарога: Аповесць / Сымон Баранавых. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1936.
- Пастка. — Мн.: ДВБ, 1935.
- Пастка: Аповесць: Для сярэдняга узросту / Малюнкі Я. Харытоненка. — Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Рэдакцыя дзіцячай і юн. літаратуры, 1958.
- Дзве аповесці / Іл. Гусейнава; Уступны артыкул М. Яроша. — Мн.: Беларусь, 1967.
- Межи; Новая дорога: Повести / Перевод с белорусского Г.Попов; Послесловие М.Мушинского. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. — (Библиотека белорусской повести).
Раманы
- Калі ўзыходзіла сонца: Раман / Уступны артыкул Я.Казекі. — Мн.: Белдзяржвыд, 1957.
Remove ads
Зноскі
- Барановых Семён Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.
- Макарэвіч А. М. Гісторыя беларускай літаратуры першай трэці XX ст.: дапаможнік у 2 ч. — Магілёў, 2016. — Частка 2. С. 131, 135—139. ISBN 978-985-568-137-4
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads