Таварскія
вёска ў Мінскай вобласці, каля вёскі Азярычына From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тава́рскія[1] (трансліт.: Tavarskija, руск.: Товарские) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 43 км ад Мінска[2].
Remove ads
Геаграфія
Месціцца за 1,9 км на паўднёвы захад ад Азярычына, 1,5 км на поўнач ад вёскі Кічка (Кічкі, цяпер вуліца ў межах вёскі Ленінскі), 1,6 км на поўнач ад Крыстампалля.
У пачатку вёскі, ва ўсходняй частцы, месціцца балота Камяное. На поўдні ад вёскі поле Калюга, на паўночным захадзе ўрочышча Лядцо, на захадзе паша Ля Таварскіх, на поўначы поле Пагноі, на паўночным ўсходзе паша Гаць[3].
Remove ads
Гісторыя

Поле Таварскія ўпамінаецца ў інвентары Азярычына 1701 года[4]. Таксама ўрочышча Таварскія пазначана на плане Азярычына 1867 года.
Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, месца рассялення жыхароў Азярычына[4].
Да Другой сусветнай вайны ў Таварскіх быў 41 дом, 167 жыхароў. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У 1943 годзе ў часе нямецкай карнай аперацыі спаленыя ўсе дамы, забітыя 9 чалавек[5]. Пасля вайны пасёлак быў адноўлены.
У 1960 годзе пасёлак у Цітвянскім сельсавеце, з 31 сакавіка 1977 года пасёлак ва Узлянскім сельсавеце, у калгасе «Перамога»[2].
Пасля скасавання Узлянскага сельсавета 28 траўня 2013 года ўключаная ў Навапольскі сельсавет[6].
Remove ads
Насельніцтва
- 1941 год — 41 дом, 167 жыхароў
- 1960 год — 172 жыхары
- 1999 год — 41 жыхар
- 2002 год — 31 жыхар, 20 гаспадарак
- 2007 год — 22 жыхары, 13 гаспадарак
- 2010 год — 21 жыхар
- 2012 год — 14 жыхароў
- 2019 год — 12 жыхароў[7]
Спіс вуліц
- Сонечная вуліца
- Ціхі завулак[8]
Панарама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads