Крыстампалле

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыстампаллеmap
Remove ads

Крыста́мпалле[заўв 1] (трансліт.: Krystampallie, руск.: Кристамполье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 30 км на захад ад Мар’інай Горкі, 45 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Дарожны паказальнік на дарозе з боку вёскі Церабель

Ранняя гісторыя

У XVIII ст. у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Быкоўскіх, уваходзіла ў дамен Русаковічы[3]. На 1784 год уласнасць Вінцэнта Якса-Быкоўскага. Ад прозвішча Быкоўскіх вёска таксама мела назву Быкаўская Слабада, Быкава.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1856 годзе Юзэфа Быкоўская, што была ўнучкай Вінцэнта, выйшла замуж за Уладзіслава Вайсенгофа, да якога вёска разам з Русаковічамі адышла праз вена. Пазней гэтымі землямі валодаў іх сын Ян Вайсенгоф, а далей Генрых Вайсенгоф (1859—1922), які ажаніўся з Людвікай Сакольскай. Пасля 1861 года вёска Крысцінполь у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1870 годзе вёска і маёнтак памешчыка Вайсенгофа ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета[2]. У 1889 годзе маёнткам валодала Жазафіна Генрыхаўна Вейсенгоф, таксама ў яе было 15 дзесяцін зямлі ў вёсцы[4]. Паводле перапісу 1897 года была капліца, хлебазапасны магазін, пітная ўстанова.

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР, маёнтак нацыяналізаваны. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаныя калгасы «Добрая воля» і імя С. М. Будзённага, былі 2 кузні[2].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі вёска спалена. Пасля вайны вёска была адноўлена.

29 чэрвеня 2006 года вёска перададзеная з ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавета ў склад Праўдзінскага пасялковага савета[5]. Да 28 траўня 2013 года ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета вёска ўключаная ў Навапольскі сельсавет[6].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год:
    • вёска — 60 двароў, 332 жыхары
    • маёнтак — 11 жыхароў
  • 1908 год:
    • вёска — 74 двары, 405 жыхароў
    • фальварак — 1 двор, 4 жыхары
  • 1917 год:
    • вёска — 78 двароў, 400 жыхароў
    • фальварак — 14 жыхароў
  • 1940 год — 80 двароў, 437 жыхароў
  • 1960 год — 282 жыхары
  • 1999 год — 90 жыхароў
  • 2002 год — 36 двароў, 74 жыхары
  • 2010 год — 41 жыхар
  • 2012 год — 16 гаспадарак, 38 жыхароў
  • 2019 год — 40 жыхароў[7]
Remove ads

Эканоміка

У 2013 годзе на тэрыторыі сельскагаспадарчай філіі «Сяргеевічы» ААТ «Пухавіцкірайаграсервіс»[2].

Спіс вуліц

  • Цэнтральная вуліца[8]

Вядомыя асобы

Заўвагі

  1. Сустракаецца таксама варыянт Крыстампо́лле, Крыштампо́лле, Крыстапо́лле[1], Крыстампо́льская Слабо́дка[2].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads