Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтаномная акруга
былая аўтаномная акруга ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтаномная акруга (руск.: Таймы́рский (Долга́но-Не́нецкий) автоно́мный о́круг) — былы суб’ект Расійскай Федэрацыі на поўначы Усходняй Сібіры.

Існаваў да 2007 года; з 1 студзеня 2007 — Таймырскі Далгана-Ненецкі раён Краснаярскага края. Акруга і раней уваходзіла ў склад Краснаярскага края, але была самастойным суб’ектам Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — Дудзінка (24,6 тыс. жыхароў у 2007 годзе), горад на Таймырскім паўвостраве.
Remove ads
Геаграфія
Акруга была адзіным суб’ектам Расіі, размешчаным цалкам за Паўночным палярным кругам. На тэрыторыі былой акругі знаходзіцца самая паўночная мацерыковая кропка Еўразіі — мыс Чэлюскін. Буйныя рэкі — Енісей, Хатанга.
Аб’яднанне з Краснаярскім краем
Паводле вынікаў рэферэндуму, праведзенага 17 красавіка 2005 года, 1 студзеня 2007 года Таймырскую (Даўгана-Ненецкую) аўтаномную акругу скасавалі, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Краснаярскага края[2]. На тэрыторыі Таймырскай (Далгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі ўтварылі адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з асаблівым статусам — Таймырскі Далгана-Ненецкі раён, які склаў аднайменны муніцыпальны раён.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне
У Таймырскую (Далгана-Ненецкую) аўтаномную акругу ўваходзілі
- горад акруговага значэння Дудзінка і тэрыторыі, падначаленыя адміністрацыі горада Дудзінкі;
- Дыксанскі раён;
- Усць-Енісейскі раён;
- Хатангскі раён.
Насельніцтва
- Нацыянальны склад
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads