Валенсія (тайфа)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тайфа Валенсія (ісп.: Taifa de Valencia) — сярэднявечная мусульманская дзяржава на ўсходзе сучаснай Іспаніі, якая існавала на працягу чатырох часавых інтэрвалаў: 1010-1065, 1075-1099, 1145-1147 і 1229-1238 гадах. Затым тайфа была заваявана Арагонам.
Пасля распаду Кордаўскага халіфата ўладу ў Валенсіі захапілі правадыры сакаліба з ліку набліжаных да аль-Мансура — Мубарак і Музафар. Пазней яны таксама былі зрынуты сакаліба, якія фармальна прызналі ўладу спачатку эміра Тартосы, затым эміра Дэніі.
У 1021 годзе Абд аль-Азіз, унук аль-Мансура, прадстаўнік клана Амірыдаў, зрынуў з дапамогай рабоў-афрыканцаў сакалібскага эміра і кіраваў у Валенсіі на працягу 40 гадоў. Пасля яго смерці Амірыды кіравалі Валенсіяй яшчэ некаторы час. У 1085 годзе яна была перададзена былому эміру Таледа Ях'і аль-Кадзіру, а з 1087 года Валенсія фактычна знаходзіўся пад уладай Сіда Кампеадора, які заваяваў яе як вайскавод эміра Сарагосы, але ў 1094 годзе ператварыў яе ў сваё асабістае ўладанне.
Remove ads
Літаратура
- Рыжов, Константин. Все монархи мира. Мусульманский Восток VII-XV вв. — М.: Вече, 2004. — 544 с. — ISBN 5-94538-301-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валенсія (тайфа)
- Regnal chronologyАрхівавана 20 чэрвеня 2012.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads