Тальк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тальк[2] — Mg3Si4O10(OH)2 — мінерал падкласа слаістых сілікатаў. Мае аксіду магнію (MgO) да 31,7 %, дамешкі аксіду жалеза (FeO) да 5 %, нікелю, алюмінію, марганцу, тытану, натрыю і іншыя[2].

Крышталічнае рэчыва. Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Уяўляе сабой тлусты навобмацак рассыпісты парашок белага (зрэдку зялёнага) колеру. Якасць тальку вызначаецца яго белізной. Цвёрдасць 1 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2776—2824 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў кіслотах.
Разнастайнасці:
Remove ads
Выкарыстанне
У прамысловых мэтах выкарыстаюць молаты тальк, мікратальк і г. д. Выкарыстоўваецца ў якасці напаўняльніка ў вытворчасці гумы, паперы, лакаў і фарбаў, вогнетрывалай керамікі і інш. Таксама тальк выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне. Стэатыт — вырабны камень[2].
Паходжанне і радовішчы
Тальк утвараецца пры метамарфізме магматычных і асадкавых карбанатна-магнезітавых горных парод. Радовішчы тальку маюцца ў Аўстрыі, Канадзе, ЗША, Расіі, Францыі і інш.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads