Тамара Пятроўна Красоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тама́ра Пятро́ўна Красо́ўская (2 студзеня 1965, в. Забашавічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 2 студзеня 1965 года ў в. Забашавічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне сацыяльнай сферай», магістратуру гэтай жа акадэміі па спецыяльнасці «Прававое рэгуляванне кіраўніцкай дзейнасці ў сацыяльных і эканамічных сістэмах»[1].
Працавала інжынерам-тэхнолагам, старшым тавараведам аддзела збыту, інспектарам аддзела кадраў Барысаўскага аўтарамонтнага завода; інспектарам, загадчыкам, начальнікам аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану Барысаўскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану, кіраўніком спраў Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта[1]. Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама[1].
Дэпутатка Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў 25-га[2], 26-га і 27-га скліканняў[1].
Дэлегатка VII Усебеларускага народнага сходу[3].
Старшыня адміністрацыйнай камісіі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта[2].
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання[1][2].
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Барысаўскага, Крупскага і Бярэзінскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[1].
Старшыня Барысаўскага раённага Савета жанчын[2], пасля старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын[4].
Remove ads
Узнагароды
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1]. Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[5][1].
Асабістае жыццё
Замужам, мае сына і дачку[2].
Зноскі
- Красовская Тамара Петровна — Члены Совета Республики — Официальный сайт Совета Республики . Совет Рэспублікі. Праверана 29 жніўня 2025.
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Красовская Тамара Петровна — Члены Совета Республики — Официальный сайт Совета Республики . Совет Рэспублікі. Праверана 29 жніўня 2025.
- Красовская Тамара Петровна — Члены Совета Республики — Официальный сайт Совета Республики . Совет Рэспублікі. Праверана 29 жніўня 2025.
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads