Тамашоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тамашоўскі сельсаветmap
Remove ads

Тамашо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2007 года вёска) Тамашоўка.

Хуткія факты Тамашоўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Камароўскі сельсавет у складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Камароўка. 10 сакавіка 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тамашоўка. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Тамашоўскі[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Брэсцкага раёна. 8 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпінкаўскага сельсавета, населеныя пункты Багданы, Барысы, Дамброўка, Лашнева, Ліпінкі, Падлужжа, Шыкілі перададзены ў падпарадкаванне Дамачаўскага пассавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Тамашоўскага сельсавета было 7 населеных пунктаў[3].

Remove ads

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 7 населеных пунктаў:

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...

У 1976 годзе скасавана вёска Станіславоўка[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2413 чалавек[5], з іх 81,1 % — беларусы, 13,6 % — украінцы, 4,4 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 2413 чалавек[7].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads