Шыкілі

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шыкіліmap
Remove ads

Шыкілі́[1] (трансліт.: Šykili, руск.: Шикили) — вёска ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).

Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 56 км на поўдзень ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, аўтадарогай звязана з гарадскім пасёлкам Дамачава і шашой БрэстТамашоўка, на ўсходзе лес, на захадзе — рака Заходні Буг (прыток ракі Нараў).

Гісторыя

У XIX стагоддзі вядома як прысёлак у Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 7 жыхароў.

Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 25 двароў, 165 жыхароў (1897)
  • 16 двароў, 65 жыхароў (1921)
  • 208 жыхароў (1959)
  • 171 жыхар (1970)
  • 30 гаспадарак, 83 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads