Ліпінкі

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліпінкіmap
Remove ads

Лі́пінкі[1] (трансліт.: Lipinki, руск.: Липинки) — вёска ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Размешчаны за 55 км на поўдзень ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, вакол лес, непадалёку аўтадарога БрэстТамашоўка.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).

Remove ads

Гісторыя

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Дамачава. Паводле матэрыялаў 1858 года ўладанне князя Вітгенштэйна.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 26 жыхароў, 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1948 годзе быў арганізаваны калгас імя Жданава. У 1954—1959 гадах цэнтр Ліпінкаўскага сельсавета[2]. З 1989 года ў калгасе «Беларусь».

Remove ads

Насельніцтва

  • 96 сялянскіх душ (1858)
  • 71 двор, 552 жыхары (1876)
  • 348 жыхароў (1897)
  • 22 двары, 162 жыхары (1921)
  • 70 двароў, 212 жыхароў (1940)
  • 342 жыхары (1959)
  • 378 жыхароў (1970)
  • 83 гаспадаркі, 180 жыхароў (1997)
  • 62 гаспадаркі, 131 жыхар (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads