Танканог
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Танкано́г[1][2], або Келерыя[2] (Koeléria) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя шыза-зялёныя травяністыя карэнішчавыя расліны з вузкалінейнымі, пляскатымі, шырпатымі ліставымі пласцінкамі. Суквецце — коласападобная рыхлая мяцёлка даўжынёй да 20 см. Каласкі 2—5-кветкавыя, сціснутыя з бакоў. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія
Расце ў нетрапічных раёнах абодвух паўшар’яў, у стэпах, на лугах, у рэдкіх лясах, радзей у тундры і альпійскім поясе гор.
Гаспадарчае значэнне
Некаторыя віды сенакосныя і пашавыя расліны, а таксама выкарыстоўваюцца ў мэтах замацавання пяскоў.
Віды
Род налічвае каля 80 відаў. Паводле сайта The Plant List — 50 відаў.
На тэрыторыі Беларусі 4 віды:
- Koeleria grandis Bess. ex Gorski — Танканог вялікі
- Koeleria pyramidata (Lam.) P.Beauv. — Танканог грабеньчаты
- Koeleria delavignei Czern. ex Domin — Танканог Дэлявіня
- Koeleria glauca (Spreng.) DC. — Танканог шызы
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads