Таполя бальзамічная
від дрэў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таполя бальзамічная[1][2][3][4] (Populus balsamifera) — від дрэў роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя, які расце ў заходняй частцы Паўночнай Амерыкі.
Англійская назва: balsam poplar[5], bam[6], bamtree[7], eastern balsam-poplar[7], hackmatack[7], tacamahac poplar[7], tacamahaca[7].
Remove ads
Батанічнае апісанне
Лістападнае дрэва. Вышыня 18—21 метр, рэдка 27 метраў пры таўшчыні ствала 0,6 метра і больш. Шчыльнасць сухой драўніны 470 кг/м²[2]. Лісце мае даўжыню 5—10 см[4], простае, суцэльнае, яйцападобнай формы, з вострай верхавінкай і зубчастым краем, скурыстае[8]. Плод — каробачка.
Пачынае цвіценне ва ўзросце 8—10 гадоў. Каташкі ад 5 да 9 см з вялікай колькасцю дробных кветак (каля 3 мм у даўжыню). Мужчынскія кветкі маюць ад 20 да 30 тычынак. Спелыя жаночыя каташкі ад 10 да 15 см.
Remove ads
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання


Расце на Заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, ад паўднёвай Аляскі да Каліфорніі. Распаўсюджанне гэтага віду шмат у чым супадае з распаўсюджаннем Populus tremuloides[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф[8].
Падвіды
- Populus balsamifera var. balsamifera
- Populus balsamifera var. subcordata (усходняя частка Канады)[9]
Populus balsamifera і Populus trichocarpa гібрыдызуюць, утвараючы неадназначныя формы. З-за гэтага мяшання, Populus trichocarpa быў прапанаваны ў якасці падвіду (Populus balsamifera var. trichocarpa)[9]. Іншыя гібрыды былі зарэгістраваныя паміж таполяй бальзамічнай і такімі відамі, як таполя белая (Populus alba), Populus laurifolia, ясакар (Populus nigra), Populus simonii, таполя пахучая (Populus sauveolens), асіна (Populus tremula) і Populus tristis[10][11][12].
Таксанамія
Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 25—35 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Таполя | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Таполя бальзамічная | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Remove ads
Практычнае выкарыстанне
Мяккая драўніна таполі бальзамічнай выкарыстоўваецца для вырабу цэлюлозы і будаўніцтва[13].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads