Тапілішкі
аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тапі́лішкі[1] (трансліт.: Tapiliški, руск.: Топилишки) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета. Да 2002 года Тапілішкі ўваходзілі ў склад Шчучынскага сельсавета[2].
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 4 кіламетры на поўнач ад Шчучына, за 65 кіламетраў ад Гродна, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка[3].
Назва
Ад імя тыпу Tapila (з утваральнікам -il-) — прускі тапонім Tapil-kayme (caymis "вёска").
Гісторыя
У 1865 годзе вёска (68 рэвізскіх душ, Шчучынскай воласці Лідскага павета, валоданне Друцкіх-Любецкіх). У 1893 годзе — 123 жыхары; у 1905 годзе — 205 жыхароў, 229 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменная лясная старожка. 3 1921 годзе ў Шчучынскай гміне Лідскага, потым Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе вёска (30 двароў, 196 жыхароў) і леснічоўка (9 жыхароў). З 20 верасня 1944 года Тапілішкі ў Гродзенскай вобласці БССР. У 1940 годзе вёска налічвала 79 двароў, 249 жыхароў; былая леснічоўка — 11 жыхароў. 1950 годзе ў вёску сселены жыхары хутара Баранаўшчына (у 1940 годзе былы фальварак, 4 дамы, 19 жыхароў).
Насельніцтва
- 123 жыхары (1893)
- 205 жыхароў (1905)
- 196 жыхароў, 30 двароў (1921)
- 249 жыхароў, 79 двароў (1940)
- 279 двароў, 858 жыхароў (2001)
- 281 двор, 876 жыхароў (2002)[3]
Інфраструктура
- Клуб
- Бібліятэка
- Магазін
- Лазня
- Птушкарэпрадуктар
Славутасці

- Тапілішкаўскія валуны, на паўднёвай ускраіне вёскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Тапілі́шкі
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads