Таццяна Іванаўна Сцёпіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Іванаўна Сцёпіна (у дзявоцтве Варганава; 12 красавіка 1935, Мінск — 15 жніўня 2022, Мінск) — беларускі мастацтвазнаўца, музейны работнік. Адна з заснавальніц і першая дырэктарка (1979—2005) Музея беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах. Жонка філосафа, акадэміка Вячаслава Сцёпіна.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Мінску ў сям’і чыгуначніка Івана Дзмітрыевіча Варганава, які загінуў на фронце пад Растовам у 1943 годзе, і Веры Іванаўны Зялькевіч, рабочай вагонарамонтнага завода. У 1953 годзе скончыла чыгуначную школу № 20 у Мінску[1].
У 1958 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
З лістапада 1958 года працавала ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. Пачынала як экскурсавод аддзела навуковай прапаганды мастацтва. З 1961 года працавала ў новаствораным аддзеле прыкладнога мастацтва, спецыялізавалася на вывучэнні беларускага народнага мастацтва. Брала ўдзел у шматлікіх этнаграфічных экспедыцыях па Беларусі, падчас якіх былі сабраны ўнікальныя калекцыі народнага адзення, ткацтва, керамікі і разьбы па дрэве[1].
З’яўлялася адной з аўтараў канцэпцыі і стваральніц экспазіцыі філіяла мастацкага музея — Музея беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, які размясціўся ў будынку былога касцёла. З моманту адкрыцця музея ў 1979 годзе і да 2005 года з’яўлялася яго нязменнай загадчыцай. З-за хваробы яна ўжо не магла ў любое надвор’е паднімацца на гару, дзе знаходзіўся музей[1].
Памерла 15 жніўня 2022 года. Пахавана на Козыраўскіх могілках у Мінску побач з маці[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар і ўкладальнік шэрагу каталогаў выставак, навуковых артыкулаў па праблемах беларускага народнага мастацтва[1].
Узнагароды
- Медаль Францыска Скарыны (1999) — за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускага выяўленчага мастацтва[2].
Выбраныя публікацыі
- Веснавая выстаўка твораў мастакоў : жывапіс, скульптура, графіка : каталог / склад.: А. А. Баравік, З. Г. Казлова, Т. І. Сцёпіна. — Мінск : [б. в.], друк, 1961. — 32 c.
- Рэспублiканская мастацкая выстаўка, прысвечаная XXII з’езду КПСС i XXV з’езду КП Беларусi : жывапіс, скульптура, графіка, работы мастакоў тэатра і кіно, прыкладное мастацтва : каталог / склад.: В. А. Баравік, Т. І. Сцёпіна, В. М. Чуркіна. — Мінск : [б. ст.], 1962. — 39 с.
- Мой горад : Мастацкая выстава, прысвечаная 900-годдзю Мінска : жывапiс, графiка, скульптура, прыкладное мастацтва / склад.: Э. I. Вецер, Т. I. Сцепiна ; М-ва культуры БССР, Саюз мастакоў БССР, Дзяржаўны мастацкi музей БССР. — Мн., 1967 — 16 с.
- Беларускае выяўленчае і прыкладное мастацтва : каталог выставы / склад.: П. М. Герасімовіч, Т. І. Сцёпіна ; Міністэрства культуры БССР ; Саюз мастакоў БССР. — Мінск : Полымя, 1968. — 30 с.
- Мастакi Беларусi XXIV з’езду КПСС i XXVII з’езду КПБ : каталог / склад.: П. М. Герасімовіч, С. І. Кітаніна, Т. І. Сцёпіна [і інш.]. — Мінск : [б. в.], 1971. — 31с.
- Трэцяя рэспубліканская выстаўка твораў маладых мастакоў : каталог / склад.: П. М. Герасімовіч, С. І. Кітаніна, Т. І. Сцёпіна [і інш.]. — Мінск : Полымя, 1973. — 19 с.
- Беларускія народныя тканіны ў зборы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР : каталог / аўтар артык. І. М. Паньшына; склад. Т. І. Сцёпіна ; Дзяржаўны мастацкі музей БССР. — Мінск : Беларусь, 1979. — 254 с.
- Майстры культуры — за мір : рэспубліканская мастацкая выстава (6-3 лістапада 1986 г.) : каталог /, 1987. — 31 с склад.: В. У. Вайцэхоўская, Л. Ф. Вараб’ёва, Т. І. Сцёпіна [і інш.]. — Мінск : Беларусь.
- Сцёпіна, Т. І. Народнае адзенне Маларыты і Моталя / Т. І. Сцёпіна // Допісы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — Вып. 1. — С. 161—172.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads