Таіна Адама Сора
івуарыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таіна Адама Сора (фр.: Taïna Adama Soro, нар. 20 снежня 1981, Саефія, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў гуляць у Кот-д’Івуары за клуб «Сабе Спортс», пазней перайшоў у мацнейшы клуб АСЕК, з якім стаў чэмпіёнам краіны. У 2006 годзе перайшоў у мінскі МТЗ-РІПА, пазней гуляў за «Мінск». Сезон 2012 правёў ва ўзбекскім «Шуртане».
У снежні 2012 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[2]. Спачатку звачайна выхадзіў на замену, але потым, пасля таго як траўму атрымаў асноўны апорны паўабаронца Андрэй Хачатуран, Сора заняў яго месца ў стартавым складзе.
Сезон 2014 распачаў, выходзячы на замену, а пасля таго як асноўны апорны паўабаронца Аляксей Тупчы атрымаў траўму ў красавіку 2014 года, то Сора стаў выхадзіць у аснове. Аднак, 26 красавіка 2014 года ў матчы з «Дняпром» сам атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.
У пачатку 2015 года рыхтаваўся да наступнага сезона разам з «Шахцёрам». Аднак, 1 красавіка 2015 года разарваў кантракт з гарнякамі і перайшоў у гродзенскі «Нёман»[3]. У «Нёмане» трывала гуляў у аснове, але ў верасні 2015 года дамовіўся з гродзенскім клубам аб разарванні кантракта і ад’ехаў на радзіму[4].
Remove ads
Дасягненні
Уладальнік Кубка Кот-д’Івуара: 2005
Чэмпіён Кот-д’Івуара: 2005
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2008, 2014
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2014
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads