Томаш Арцішэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Томаш Арцішэўскі
Remove ads

Томаш Арцішэўскі (польск.: Tomasz Arciszewski; 4 лістапада 1877, Сяжховы, Царства Польскае, Расійская імперыя — 20 лістапада 1955, Лондан, Вялікабрытанія) — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр урада Польшчы ў выгнанні ў 19441947 гадах.

Хуткія факты Томаш Арцішэўскі, 3-і Старшыня Урада Польшчы ў выгнанні ...
Remove ads

Біяграфія

Раннія гады

Томаш Арцішэўскі нарадзіўся ў маленькім гарадку, размешчаным паміж Варшавай і Лоддзю, у сям’і Мікалая Арцішэўскага, ветэрана паўстання 1863 года, і Гелены з Млынарскіх. Наведваў тэхнічныя вучылішчы ў Любані і Радаме, пазней працаваў на металічным заводзе ў Сасноўцы, у рэгіёне Заглэмбе. У 1896 годзе ўступіў у Польскую сацыялістычную партыю, браў удзел у страйках, з-за чаго быў звольнены. У 1898—1900 гадах знаходзіўся за мяжой, жыў у Лондане і Брэмене, быў актывістам Асацыяцыі польскіх сацыялістаў у выгнанні. У 1900 вярнуўся ў Польшчу, быў арыштаваны і правёў у зняволенні 3 года. У 1904 Арцішэўскі ўступіў у Баявую арганізацыю Польскай сацыялістычнай партыі. Там ён пазнаёміўся з Юзафам Пілсудскім. Як член Баявой арганізацыі арганізоўваў замахі на высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў, прыняў удзел у Бязданскім абрабаванні паштовага цягніка і выкраданні 200 тысяч рублёў. З пачаткам Першай сусветнай вайны Арцішэўскі ўступіў у адзін з Польскіх легіёнаў, якія ўваходзілі ў склад арміі Аўстра-Венгрыі. Пасля здабыцця Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе Арцішэўскі стаў міністрам працы і сацыяльнага развіцця ва ўрадзе Ігнацыя Дашынскага, міністрам пошт і тэлеграфаў ва ўрадзе Енджая Марачэўскага. З 1919 стаў членам Сойма ад Польскай сацыялістычнай партыі, якая была ў апазіцыі да Юзафа Пілсудскага. Адносіны з ім у Арцішэўскага сталі напружанымі.

У эміграцыйным урадзе

У верасні 1939 Арцішэўскі браў удзел у абароне Варшавы. Пасля акупацыі краіны — у падполле, браў удзел у Савеце нацыянальнага адзінства, які адыгрываў ролю парламента пры падпольным урадзе Яна Янкоўскага. Незадоўга да Варшаўскага паўстання 1944 года Арцішэўскага эвакуіравалі ў Лондан, дзе ўвосень 1944 года ён заняў пасаду прэм'ер-міністра Урада Польшчы ў выгнанні.

Паваенныя гады

У адрозненні ад свайго папярэдніка на пасадзе прэм’ер-міністра, Станіслава Мікалайчыка, Арцішэўскі не спрабаваў знайсці кампрамісу з Савецкім Саюзам ў паваенным дзяржаўным ладзе Польшчы, а цалкам абапіраўся на падтрымку заходніх краін. Яго высілкі, зрэшты, не змянілі няўхільнага шляху Польшчы да сацыялістычнага ладу, і ўлетку 1947 года Арцішэўскі падаў у адстаўку. Ён застаўся ў Лондане, дзе і правёў апошнія гады жыцця і быў пахаваны на Бромптанскіх могілках.

Remove ads

Зноскі

  1. Tomasz Stefan Arciszewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  2. National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 10 верасня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q106509962'></a>
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 10 чэрвеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads