Аўгуст Залескі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўгуст Залескі (польск.: August Zaleski; 30 верасня 1883 — 7 красавіка 1972) — польскі палітык і дыпламат, прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе быў на дыпламатычнай службе. Быў амбасадарам у Швейцарыі, Грэцыі і Італіі. У 1926—1932 гадах працаваў міністрам замежных спраў, у 1935—1938 гадах быў сенатарам. Удзельнічаў у працы Лігі Нацый.
Пасля акупацыі Польшчы Германіяй і СССР у 1939 годзе жыў у эміграцыі ў Францыі. У 1939—1941 гадах займаў пасаду міністра замежных спраў у польскім эміграцыйным урадзе генерала Уладзіслава Сікорскага. Быў праціўнікам усходняй палітыкі Сікорскага, рэзка пратэставаў супраць пагаднення Сікорскага-Майскага, у сувязі з чым у 1941 годзе падаў у адстаўку. З 1943 па 1945 год займаў пасаду кіраўніка прэзідэнцкай службы Уладзіслава Рачкевіча.
У 1947 годзе пасля смерці Рачкевіча стаў прэзідэнтам Польшчы ў выгнанні. Пасля завяршэння кадэнцыі ў 1954 годзе ён падоўжыў тэрмін свайго прэзідэнцтва на нявызначаны тэрмін, што прывяло да разрыву з некаторымі польскімі палітыкамі-эмігрантамі. Затым стварыў так званую «Раду трох», якая зноў надала яму прэзыдэнцкія паўнамоцтвы. Перад смерцю ў 1972 годзе вылучыў Станіслава Астроўскага кандыдатам у прэзідэнты ў выгнанні і перадаў свае паўнамоцтвы пераемніку.
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 15 сакавіка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #122595122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- August Zaleski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- August Zaleski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Deutsche Nationalbibliothek Record #122595122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads