Торбачнік палявы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́рбачнік палявы[1] (Thlaspi arvense) — кветкавая расліна роду Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне


Аднагадовая жоўта-зялёная травяністая расліна вышынёй 10—60[2] см. Сцябло прамое, простае або галінастае. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем, чаргаванае. Прыкаранёвае лісце адваротна-яйцападобнай формы, на чаранках, сцябловае — падоўжана-эліпсападобнае, сядзячае, з вострымі вушкамі. Кветкі з чатырма пялёсткамі белага колеру, з зялёнымі чашалісцікамі. Плод — стручочак даўжынёй 12—18 мм, крылаты па краі і з вузкай выемкай у верхняй частцы. Насенне (да 50 тысяч з адной расліны[2]) адваротна-яйцападобнай або авальнай формы, цёмна-вішнёвага або карычневага колеру.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, натуралізавалася амаль паўсюдна[3]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф[4]. Расце на сухіх і стэпавых лугах, аблогах, пустках, узлесках, палях, пашах і агародах, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у ліпені—верасні. Жыццяздольнасць насення можа захоўвацца да 10 гадоў[2]. Устойлівая да розных уздзеянняў расліна. Вырваныя з коранем і пакінутыя на полі расліны могуць прыжывацца зноў[2]. Могуць зімаваць у фазе цвіцення[2].
Remove ads
Гаспадарчае значэнне
Пустазелле. Асабліва засмечвае азімыя пасевы.
Лекавая расліна. У насенні торбачніка палявога маецца да 30 % алею з пахам часнаку[1].
Сінонімы
Паводле сайта The Plant List:
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Taxon: Thlaspi arvense L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- Ярутка полевая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads