Трахейнадыхальныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трахейнады́хальныя[2], трахейныя[2], непаўнавусыя[2] (Tracheata) — падтып членістаногіх, прыстасаваных да жыцця на сушы (або другаснаводных), якія маюць органы дыхання, утвораныя сістэмай трахей. З’яўленне спецыялізаваных органаў дыхання было звязана з фарміраваннем непранікальных покрываў, развіццё якіх стымулявалася наземным ладам жыцця. Удасканаленне сістэмы дыхальных органаў у сваю чаргу спрыяла ўмацаванню покрываў гэтых жывёл.
Remove ads
Remove ads
Адметныя рысы
Органы дыхання ўтвораны сістэмай трахей — паветраных каналаў, якія цягнуцца па ўсім целе і забяспечваюць клеткі арганізма кіслародам, што звязана з пераходам да існавання на сушы. Галава прыкметна выдзелена ад цела, мае адну пару вусікаў і забяспечаная трыма парамі сківіц.
Сістэматыка
У падтып трахейнадыхальных уваходзяць 2 надкласы: мнаганожкі (Myriapoda) і шасціногія (Hexapoda)[3].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads