Трухлякі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трухлякі (Pythidae) — сямейства жукоў падатраду разнаедных. Каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць пад карой пераважна хвойных парод. На Беларусі 2 віды, часцей трапляецца трухляк плоскі (Pytho depressus).
Remove ads
Апісанне
Даўжыня да 20 мм. Цела плоскае, чорнае з металічным зялёным, фіялетавым або чырвоным бляскам; брушка, вусікі і ногі чырвона-карычневыя. Вусікі 11-членікавыя, ніткападобныя, патоўшчаныя на верхавінцы. Галава выцягнута ў галаватрубку. Сілкуюцца гнілым лубам, некаторыя драпежнікі. Лічынкі прадаўгаватыя, плоскія, карычняватыя або жоўтыя, з 2 вырастамі на заднім канцы цела.
Літаратура
- Максімава С. Л. Трухлякі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 540.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads