Трылабітападобныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трылабітападобныя (лац.: Trilobitomorpha) — падтып членістаногіх (Arthropoda), які жыў у морах і акіянах у палеазойскую эру і вымер да канца пермскага перыяду.
Трылабітаморфамі, апроч трылабітаў, часта называюць незвычайных членістаногіх, якія жылі ў кембрыйскім перыядзе і паводле адных прыкмет нагадваюць трылабітаў, а паводле іншых — ракападобных і хеліцэравых.
Remove ads
Апісанне
Найбольш тыповымі прадстаўнікамі падтыпу былі трылабіты (Trilobita), якія захавалі шматлікія архаічныя рысы, уласцівыя кольчатым чарвякам. Прымітыўнасць трылабітаў выражаецца ў гаманомнасці сегментацыі, у адсутнасці дыферэнцыяцыі канечнасцей, архаічным метамарфозе.
Трылабіты былі шырока распаўсюджаны ў фаўне ранняга палеазою (іх вядома больш за 10 000 відаў). Іншыя класы трылабітападобных вымерлі галоўным чынам яшчэ ў кембрыі, трылабіты ж канчаткова зніклі толькі пермскім перыядзе. Рэшткі трылабітаў маюць важнае значэнне для стратыграфіі.
Па сваіх філагенетычных сувязях трылабітападобныя блізкія да хеліцэравых.
Класіфікацыя трылабітападобных неадназначная: вылучаюць аба два[1], аба тры [2] класы. Часам трылабітаў лічаць адзіным класам падтыпу трылабіты[3].
Remove ads
Гл. таксама
- Кембрыйскі выбух.
Зноскі
- Асновы палеанталогіі. 8. Членістаногія трылабітападобныя і ракападобныя(недаступная спасылка) на сайце http://www.insecta.bio.pu.ru/ Архівавана 9 ліпеня 2012..
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads